КанцлерКанцлер — службовая асоба ў ВКЛ у ХV—ХVІІІ стст. |
Кардынальныя правыКардына́льныя правы́ — сістэма нормаў дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай у ХVІ—ХVІІІ стст. |
Карона ПольскаяКаро́на По́льская — назва ўласна Польшчы. |
КасінерыКасіне́ры — у час паўстання 1794 г. сяляне, якія былі ўзброены косамі, насаджанымі вертыкальна на кіі. |
Каталіцкія брацтвыКаталі́цкія бра́цтвы — рэлігійна-дабрачынныя арганізацыі насельніцтва ў ВКЛ, якія былі створаны для абароны веры і правоў каталікоў. Каталіцкія брацтвы спрыялі пашырэнню ў беларускіх гарадах польскай культуры, утрымлівалі прытулкі, шпіталі, дапамагалі старым і хворым «братам», іх удовам і сіротам выдаваліся пенсіі і інш. |
КашталянКашталя́н — пасада ў ВКЛ, адміністратар замка і прылеглых тэрыторый. |
КласіцызмКласіцы́зм — кірунак у еўрапейскай мастацкай культуры другой паловы ХVІІ — пачатку ХІХ ст., у аcнoвe якога — прызнанне aнтычнага мастацтва найвышэйшым узорам, ідэалам, a твораў aнтычнаcці — мастацкай нopмай. Архітэктуры класіцызму ў цэлым уласцівая рэгулярнасць планіроўкі і выразнасць аб’ёмнай формы. |
КлерыкалізацыяКлерыкаліза́цыя — кантроль царквы над сферамі грамадскага і культурнага жыцця. |
КлючнікКлю́чнік — службовая асоба мясцовай адміністрацыі ВКЛ у ХV—ХVІ стст. |
КляштарКля́штар — каталіцкі манастыр. |