Пасольская ізбаПасо́льская ізба́ — ніжэйшая палата сойма Рэчы Паспалітай. |
Паспалітае рушэннеПаспалі́тае рушэ́нне — шляхецкае апалчэнне ў ВКЛ. |
Пастаянная РадаПастая́нная Ра́да — вышэйшы орган дзяржаўнай улады Рэчы Паспалітай |
Пахожыя сялянеПахо́жыя сяля́не — феадальна-залежныя сяляне ў ВКЛ у ХV — першай палове ХVІІ ст., якія карысталіся правам вольнага пераходу ад аднаго феадала да другога. |
ПенязьПе́нязь — адзінка грашовага ліку і манета ў ВКЛ у ХV — пачатку ХVІІ ст. |
ПлінфаПлі́нфа — шырокая і плоская абпаленая цэгла. |
ПраабшчынаПраабшчы́на — чалавечы статак. |
ПрасалПра́сал — у ХVІІ—ХІХ стст. дробны гандляр, які гандляваў сваім таварам па вёсках і мястэчках. |
ПратэстантызмПратэстанты́зм — адзін з асноўных кірункаў у хрысціянстве. Узнік як тэрмін для вызначэння ўсіх кірункаў Рэфармацыі пасля пратэсту князёў і гарадоў Германіі ў 1529 г. супраць рашэння імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі аб забароне далейшага распаўсюджання некаталіцкіх хрысціянскіх рухаў. У XVI ст. распаўсюдзіўся па ўсёй Еўропе, а ў XVII ст. пашырыўся па-за яе межамі. У выніку ўзніклі і арганізацыйна аформіліся пратэстанцкія цэрквы: лютэранская, кальвінісцкая, англіканская, ад якіх утварыўся шэраг рэлігійных груповак і аб’яднанняў. |