ПаветПаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў ВКЛ. |
Падскарбі земскіПадска́рбі зе́мскі — кіраўнік скарба (казны) ВКЛ. |
ПадымнаеПады́мнае — асноўны дзяржаўны зямельны падатак у Рэчы Паспалітай у ХVІІ—ХVІІІ стст. |
Пакта канвентаПа́кта канве́нта — пагадненне публічна-прававога характару паміж шляхтай Рэчы Паспалітай і новаабраным каралём. |
ПалеалітПалеалі́т (ст.-грэч. «старажытны» і «камень») — старажытнакаменны век — найстаражытнейшы перыяд у гісторыі чалавецтва. Палеаліт характарызуецца панаваннем каменных прылад працы, здабываннем ежы ў асноўным праз паляванне на буйны́́х жывёл, а таксама з’яўленнем бліжэй да канца палеаліту Homo sapiens — чалавека сучаснага выгляду. |
ПамесцеПаме́сце — форма феадальнага зямельнага ўладання, пры якой уладальнік быў абавязаны несці ваенную ці іншую службу дзяржаве. |
ПаперняПапе́рня — даўняе прадпрыемства па вырабе паперы. |
ПарафіяПара́фія — у каталіцкай царкве прыход, ніжэйшая тэрытарыяльная царкоўна-адміністрацыйная адзінка епархіі (дыяцэзіі). |
ПартачыПартачы́ — на Беларусі ў ХVІ—ХVІІІ стст. рамеснікі, якія жылі ў горадзе або паблізу яго і не ўваходзілі ў рамесныя цэхі. |
ПасадПаса́д — гарадское гандлёва-рамеснае паселішча за межамі ўмацаванняў дзядзінца або вакольнага горада. |
Пасольская ізбаПасо́льская ізба́ — ніжэйшая палата сойма Рэчы Паспалітай. |
Паспалітае рушэннеПаспалі́тае рушэ́нне — шляхецкае апалчэнне ў ВКЛ. |
Пастаянная РадаПастая́нная Ра́да — вышэйшы орган дзяржаўнай улады Рэчы Паспалітай |
Пахожыя сялянеПахо́жыя сяля́не — феадальна-залежныя сяляне ў ВКЛ у ХV — першай палове ХVІІ ст., якія карысталіся правам вольнага пераходу ад аднаго феадала да другога. |
ПенязьПе́нязь — адзінка грашовага ліку і манета ў ВКЛ у ХV — пачатку ХVІІ ст. |
ПлінфаПлі́нфа — шырокая і плоская абпаленая цэгла. |
ПраабшчынаПраабшчы́на — чалавечы статак. |
ПрасалПра́сал — у ХVІІ—ХІХ стст. дробны гандляр, які гандляваў сваім таварам па вёсках і мястэчках. |
ПратэстантызмПратэстанты́зм — адзін з асноўных кірункаў у хрысціянстве. Узнік як тэрмін для вызначэння ўсіх кірункаў Рэфармацыі пасля пратэсту князёў і гарадоў Германіі ў 1529 г. супраць рашэння імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі аб забароне далейшага распаўсюджання некаталіцкіх хрысціянскіх рухаў. У XVI ст. распаўсюдзіўся па ўсёй Еўропе, а ў XVII ст. пашырыўся па-за яе межамі. У выніку ўзніклі і арганізацыйна аформіліся пратэстанцкія цэрквы: лютэранская, кальвінісцкая, англіканская, ад якіх утварыўся шэраг рэлігійных груповак і аб’яднанняў. |