КасінерыКасіне́ры — у час паўстання 1794 г. сяляне, якія былі ўзброены косамі, насаджанымі вертыкальна на кіі. |
Каталіцкія брацтвыКаталі́цкія бра́цтвы — рэлігійна-дабрачынныя арганізацыі насельніцтва ў ВКЛ, якія былі створаны для абароны веры і правоў каталікоў. Каталіцкія брацтвы спрыялі пашырэнню ў беларускіх гарадах польскай культуры, утрымлівалі прытулкі, шпіталі, дапамагалі старым і хворым «братам», іх удовам і сіротам выдаваліся пенсіі і інш. |
КашталянКашталя́н — пасада ў ВКЛ, адміністратар замка і прылеглых тэрыторый. |
КласіцызмКласіцы́зм — кірунак у еўрапейскай мастацкай культуры другой паловы ХVІІ — пачатку ХІХ ст., у аcнoвe якога — прызнанне aнтычнага мастацтва найвышэйшым узорам, ідэалам, a твораў aнтычнаcці — мастацкай нopмай. Архітэктуры класіцызму ў цэлым уласцівая рэгулярнасць планіроўкі і выразнасць аб’ёмнай формы. |
КлерыкалізацыяКлерыкаліза́цыя — кантроль царквы над сферамі грамадскага і культурнага жыцця. |
КлючнікКлю́чнік — службовая асоба мясцовай адміністрацыі ВКЛ у ХV—ХVІ стст. |
КляштарКля́штар — каталіцкі манастыр. |
КуніцаКуні́ца — 1) апрацаваная шкурка куніцы, якая да ХVІ ст. у ВКЛ выкарыстоўвалася як сродак плацяжу; 2) адзін з пашыраных відаў чыншу ў ХV—ХVІІ стст. за арэнду зямлі і г. д.; 3) плата нявесты-сялянкі, якая выходзіла замуж у чужую воласць. |
КурганКурга́н — насып з зямлі над старажытным пахаваннем. |