Чэлядзь нявольнаяЧэ́лядзь няво́льная — у ВКЛ у ХІV—ХVІ стст. найбольш бяспраўная катэгорыя залежнага сельскага насельніцтва, якая не мела зямлі і іншых сродкаў вытворчасці, жыла пры двары феадалаў. |
Школьны тэатрШко́льны тэа́тр — тэатр пры духоўных навучальных установах (акадэміях, брацкіх школах, калегіумах). |
Шляхецкія вольнасціШляхе́цкія во́льнасці — комплекс правоў і прывілеяў шляхты Рэчы Паспалітай ХVІ—ХVІІІ стст., на падставе якіх сфарміравалася ідэалагічная дактрына «залатой вольнасці» — культу павагі свабод кожнай асобы шляхецкага стану. |
ШпітальШпіта́ль — у ВКЛ у ХV—ХVІІІ стст. установа для апекі над састарэлымі, бяздомнымі, беднымі і хворымі. |
ШышыШышы́ — назва людзей, што ваявалі супраць царскай улады, у афіцыйных дакументах Расіі з сярэдзіны ХVІІ ст. |
ЭканоміяЭкано́мія — буйны́ дзяржаўны маёнтак, від дзяржаўнага зямельнага ўладання ў ВКЛ, прыбыткі з якога ішлі на ўтрыманне велікакняжацкага двара і асабістыя патрэбы вялікага князя. |
ЭпіграфікаЭпігра́фіка — дапаможная гістарычная і філалагічная дысцыпліна, якая вывучае змест і формы старадаўніх надпісаў, нанесеных на рэчы або натуральныя ці штучныя паверхні. |
Этнічная меншасцьЭтні́чная ме́ншасць — сукупнасць людзей, для якіх крытэрыем кансалідацыі і ідэнтыфікацыі з’яўляюцца этнічныя характарыстыкі. |
Этнічная тэрыторыяЭтні́чная тэрыто́рыя — тэрыторыя кампактнага рассялення пэўнага народа, з якой цесна звязаны яго паходжанне і гісторыя. |
ЭтнаграфіяЭтнагра́фія — навука, якая вывучае бытавыя і культурныя асаблівасці этнасаў, праблемы іх паходжання (этнагенезу), рассялення (этнагеаграфіі) і культурна-гістарычнага ўзаемадзеяння. |