Субота 9 Лістапад 2024 9:34
Сайт: Профильное обучение
Курс: Гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да канца XVIII ст. (Гісторыя Беларусі. 10 клас.)
Glossary: Слоўнік
Ф

Фальварак

Фальва́рак — ​від феадальнага зямельнага ўладання ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай; двор феадала з комплексам будынкаў і ўгоддзяў, заснаваны на працы залежных сялян і арыентаваны на вытворчасць збожжа на продаж.

Фальклор

Фалькло́р — ​вусная народная творчасць.

Федэрацыя

Федэра́цыя — ​адзіная саюзная дзяржава, створаная на добраахвотнай аснове, з адзіным заканадаўствам, агульнымі органамі ўлады і кіравання.

Х

Халупнікі

Халу́пнікі — ​беззямельныя і малазямельныя сяляне на Беларусі ў ХVІ—ХІХ стст.

Харугва

Хару́гва — ​арганізацыйна-тактычная адзінка шляхецкай кавалерыі.

Ц

Цівун

Ціву́н — ​кіраўнік феадальнага двара-маёнтка.

Цэхі

Цэ́хі — ​аб’яднанні рамеснікаў адной ці некалькіх прафесій у феадальных гарадах.

Цяглыя сяляне

Ця́глыя сяля́не — ​у ВКЛ у ХV—ХVІІІ стст. феадальна-залежныя сяляне, галоўнай формай павіннасці якіх была паншчына.

Ч

Чопавае

Чо́павае — ​падатак з вырабу і продажу моцных напояў у Польшчы і ВКЛ.

Чынш

Чынш — ​грашовая рэнта ў Беларусі і Літве ў ХV — ​першай палове ХІХ ст.