СмердыСме́рды — назва сельскага насельніцтва на Русі з ХІ ст. |
СоймСойм — найвышэйшы прадстаўнічы орган у ВКЛ у ХV — першай палове ХVІ ст. і Рэчы Паспалітай у другой палове ХVІ — ХVІІІ ст. |
СоймікСо́ймік — сход шляхты павета. |
СтарастаСта́раста — у ВКЛ у ХVІ—ХVІІІ стст. службовая асоба, якая кіравала адміністрацыйнай акругай (паветам). |
СфрагістыкаСфрагі́стыка — дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае пячаткі і гісторыю іх існавання. |
ТалакаТалака́ — даўні народны звычай калектыўнай дапамогі ў гаспадарчых работах у беларусаў і іншых славянскіх народаў. |
ТысяцкіТы́сяцкі — кіраўнік гарадскога апалчэння ў старажытнарускіх гарадах. |
УніверсалУніверса́л — від прававога акта ў Рэчы Паспалітай, выдаваемага вярхоўнай уладай (зварот да насельніцтва). |
УніяУ́́нія — аб’яднанне, саюз. |
Уніяцкая царкваУнія́цкая царква́ — грэка-каталіцкая царква, узнікшая ў выніку Берасцейскай уніі 1596 г., калі іерархі праваслаўнай царквы ВКЛ прызналі вяршэнства папы рымскага і прынялі асноўныя догматы каталіцтва з захаваннем праваслаўнай абраднасці. |