ПлінфаПлі́нфа — шырокая і плоская абпаленая цэгла. |
ПраабшчынаПраабшчы́на — чалавечы статак. |
ПрасалПра́сал — у ХVІІ—ХІХ стст. дробны гандляр, які гандляваў сваім таварам па вёсках і мястэчках. |
ПратэстантызмПратэстанты́зм — адзін з асноўных кірункаў у хрысціянстве. Узнік як тэрмін для вызначэння ўсіх кірункаў Рэфармацыі пасля пратэсту князёў і гарадоў Германіі ў 1529 г. супраць рашэння імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі аб забароне далейшага распаўсюджання некаталіцкіх хрысціянскіх рухаў. У XVI ст. распаўсюдзіўся па ўсёй Еўропе, а ў XVII ст. пашырыўся па-за яе межамі. У выніку ўзніклі і арганізацыйна аформіліся пратэстанцкія цэрквы: лютэранская, кальвінісцкая, англіканская, ад якіх утварыўся шэраг рэлігійных груповак і аб’яднанняў. |
РакакоРакако́ — стыль у еўрапейскай архітэктуры і мастацтве ХVІІІ ст. Адметнымі рысамі ракако з’яўляюцца вытанчанасць, большая дэкаратыўная нагружанасць інтэр’ераў і кампазіцый, грацыёзны арнаментальны рытм, вялікая ўвага да міфалогіі, асабістага камфорту. |
РатушаРа́туша — будынак, у якім размяшчаліся органы гарадскога самакіравання. |
РодРод — калектыў кроўных родзічаў; асноўная сацыяльна-эканамічная ячэйка першабытнага грамадства. |
РэестрРэе́стр — спісы, вопісы, а таксама кнігі ў судах ВКЛ. |
РэфармацыяРэфарма́цыя — рэлігійны і грамадска-палітычны рух у Еўропе у ХVІ — першай палове ХVІІ ст. |
СінагогаСінаго́га — культавы будынак у іўдаізме. |