АнтычнасцьАнты́чнасць — (ад лац. antiquus «старажытны») — цывілізацыя Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма, якая стала асновай развіцця цывілізацыі Еўропы. |
Арашальнае земляробстваАрашáльнае землярóбства — земляробства з прымяненнем штучнага арашэння. |
Археалагічная культураАрхеалагíчная культýра — сукупнасць археалагічных матэрыяльных помнікаў аднаго перыяду на пэўнай тэрыторыі. |
АрыстакратыяАрыстакрáтыя — (ад грэч. aristos «лепшы», kratos «улада») — сацыяльная група, якая займала па праву атрымання ў спадчыну прывілеяванае становішча ў старажытных і сярэднявечных грамадствах, знаць. |
АўтаркіяАўтаркÍя — эканамічная самадастатковасць (незалежнасць) асобных рэгіёнаў краіны ці цэлай дзяржавы; палітыка, накіраваная на эканамічную закрытасць, самадастатковасць краіны. |
БарокаБарóка — напрамак у еўрапейскім мастацтве і архітэктуры XVII ст., які характарызуецца пышнасцю, мудрагелістасцю, вытанчанасцю вобразаў і архітэктурных дэталяў. |
БенефіцыйБенефíцый — (ад лац. benefiium «дабрадзейства») — у Заходняй Еўропе зямельнае валоданне, якое перадаецца ў пажыццёвае карыстанне бенефіцыяраў пры ўмове нясення службы (ваеннай, адміністрацыйнай, прыдворнай). |
ВікінгіВíкінгі, нарманы, варагі — скандынавы, якія ўдзельнічалі ў марскіх гандлёвых і ваенных паходах. |
Ваенна-ленная сістэмаВаéнна-лéнная сістэ́ма — сістэма пазямельных адносін у Пярэдняй і Сярэдняй Азіі, якая сфарміравалася ў X—ХVI стст. За нясенне ваеннай службы леннік атрымліваў ад правіцеля зямлю з правам атрымання даходу з яе (ікта, цімар), а таксама адміністрацыйныя, судовыя і іншыя правы. |
Васал |