Пятніца 17 Травень 2024 2:35
Сайт: Профильное обучение
Курс: Сусветная гісторыя ад старажытных часоў да канца XVIII ст. 10 клас (Сусветная гісторыя 10)
Glossary: Слоўнік
Д

Дзяржава

Дзяржáва — палітычная арганізацыя грамадства з сістэмай арганізаванай улады, якая ажыццяўляе кіраванне для забеспячэння стабільнасці, прымушае да выканання абавязковых пастаноў і законаў.

Духавенства

Духавéнства — абагульняючы тэрмін для абазначэння служыцеляў культу розных рэлігій. У сярэднявечнай Заходняй Еўропе складала асобнае саслоўе грамадства.

Дынастыя

Дынáстыя — паслядоўнасць манархаў з аднаго роду, якія змянялі адзін аднаго на троне па праву атрымання ў спадчыну ўлады.

Дыяцэзія

Дыяцэ́зія — вялікая тэрытарыяльная царкоўная акруга каталіцкай царквы на чале з біскупам ці арцыбіскупам, якая складаецца з больш дробных структурных адзінак — парафій. У праваслаўнай царкве дыяцэзіі адпавядае епархія.

Дэмакратыя

Дэмакрáтыя — (ад грэч. demos «народ», kratos «улада»), народаўладдзе — сістэма палітычнага кіравання ў Старажытнай Грэцыі, пры якой палітычная ўлада знаходзілася ў руках прадстаўнікоў, якіх абіралі грамадзяне. У сучасным значэнні дэмакратыя — гэта палітычная сістэма кіравання, заснаваная на выбарнасці прадстаўнікоў улады.