Пятніца 17 Травень 2024 11:29
Сайт: Профильное обучение
Курс: Сусветная гісторыя ад старажытных часоў да канца XVIII ст. 10 клас (Сусветная гісторыя 10)
Glossary: Слоўнік
П

Поліс

Пóліс — горад-дзяржава ў Старажытнай Грэцыі, асаблівая форма палітычнай і сацыяльна эканамічнай арганізацыі грамадства, у дадзеным выпадку — грамадзян.

Праабшчына

Праабшчы́на, чалавечы статак — умоўная назва найбольш ранніх калектываў людзей.

Пратэкцыянізм

Пратэкцыянíзм — эканамічная палітыка дзяржавы, накіраваная на мэтанакіраванае закрыццё ўнутранага рынку ад паступлення тавараў замежнай вытворчасці.

Праўда

Прáўда — запісаны зборнік традыцыйнага права.

Р

Радавая абшчына

Радáвая абшчы́на — гістарычна першая форма грамадскай арганізацыі людзей на аснове крэўнага сваяцтва.

Раманскі стыль

Рамáнскі стыль — стыль у архітэктуры ў Заходняй Еўропе X—XIII стст., для якога былі характэрныя тоўстыя сцены з даволі вузкімі невялікімі вокнамі ў выглядзе байніц, буйныя вежы і элементы паўкруглай аркі.

Ратуша

Рáтуша, мэрыя — будынак, які з'яўляўся цэнтрам гарадскога самакіравання, дзе засядала адміністрацыя горада (гарадскі савет) на чале з мэрам або бургамістрам.

Рэктар

Рэ́ктар — кіраўнік універсітэта, які выбіраўся ў сярэднія вякі выкладчыкамі і студэнтамі.

Рэлігія

Рэлігíя — сістэма поглядаў на навакольны свет, маральных нормаў і абрадавых дзеянняў, звязаных з верай у Бога, багоў або духаў. Гістарычныя формы развіцця рэлігіі — анімізм, політэізм і монатэізм.

Рэспубліка

Рэспýбліка — форма дзяржаўнага праўлення, пры якой прадстаўнікі ўлады абіраюцца народам. Першая Рэспубліка ўзнікла ў Старажытным Рыме.