Friday, 17 May 2024, 3:23 PM
Site: Профильное обучение
Course: Сусветная гісторыя ад старажытных часоў да канца XVIII ст. 10 клас (Сусветная гісторыя 10)
Glossary: Слоўнік
М

Маярдом

Маярдóм — вышэйшая службовая асоба пры каралеўскім двары франкскіх манархаў.

Меркантылізм

Меркантылíзм — эканамічная палітыка, накіраваная на стымуляванне экспарту для перавышэння яго над імпартам з мэтай прыцягнення грошай у краіну. Меркантылізм у выніку прыводзіць да абмежавання імпарту, да падзення жыццёвых стандартаў унутры краіны, да зніжэння эканамічнай актыўнасці.

Монатэізм

Монатэíзм, монатэістычная рэлігія (літар. "адзінабожжа" — ад грэч. mόνος, "адзін" і грэч. Θεός, "бог" — рэлігійнае ўяўленне і вучэнне пра Адзінага Бога (у супрацьлегласць язычніцкаму шматбожжу, політэізму).

Н

Нірвана

Нірвáна — асаблівы стан у будызме, у якім цалкам адсутнічае тленнасць жыцця (трывогі, клопаты, турботы, разнастайныя перажыванні і пакуты).

Неалітычная рэвалюцыя

Неаліты́чная рэвалю́цыя — гістарычны перыяд пераходу ад прысвойваючага да вытворчага тыпу гаспадаркі (земляробства і жывёлагадоўлі) у эпоху неаліту.

Новы час

Нóвы час — перыяд у гісторыі чалавецтва, які ахоплівае XVI — пачатак XX ст.

П

Паншчына

Пáншчына — працоўная павіннасць залежных сялян у Расіі, якая выконвалася на зямлі гаспадара.

Парламент

Парлáмент — саслоўна-прадстаўнічы орган дзяржаўнага кіравання ў Англіі.

Першабытнае грамадства

Першабы́тнае грамáдства — гістарычны перыяд развіцця чалавецтва (2,4 млн гадоў таму — каля 4 тыс. гадоў да н. э.), які папярэднічаў з'яўленню цывілізацыі.

Племя

Пле́мя — этнічная агульнасць людзей, звязаных радавымі адносінамі, тэрыторыяй, культурай, мовай і саманазвай.