Пятніца 17 Травень 2024 3:23
Сайт: Профильное обучение
Курс: Сусветная гісторыя ад старажытных часоў да канца XVIII ст. 10 клас (Сусветная гісторыя 10)
Glossary: Слоўнік
К

Капіталізм

Капіталíзм — сістэма грамадскай вытворчасці і размеркавання, заснаваная на прыватнай уласнасці, усеагульнай юрыдычнай роўнасці і свабодзе прадпрымальніцтва. Галоўным крытэрыем для прыняцця эканамічных рашэнняў з'яўляецца імкненне да павелічэння капіталу, да атрымання прыбытку.

Капітулярый

Капітуля́рый — зборнік указаў і пастаноў франкскіх каралёў і імператараў.

Класіцызм

Класіцы́зм — мастацкі кірунак, які склаўся ў еўрапейскай літаратуры XVII ст., і ý аснове якога палягае прызнанне антычнага мастацтва вышэйшым узорам, ідэалам, а твораў антычнасці — мастацкай нормай.

Контррэфармацыя

Контррэфармáцыя — (ад лац. contra «супраць», Reformatio «Рэфармацыя») — палітыка каталіцкай царквы ў XVI—XVII стст., накіраваная на супрацьдзеянне Рэфармацыі пратэстантаў.

Контрфорс

Контрфóрс — элемент пабудовы, які падтрымлівае сцяну і вагу будынка звонку.

Курыя

Кýрыя, папская курыя — вышэйшы орган кіравання ў каталіцкай царкве, які складаецца з кардыналаў.

Л

Лакальныя цывілізацыі

Лакáльныя цывілізáцыі — самастойныя грамадствы або буйныя дзяржавы, якія характарызуюцца сукупнасцю палітычных, дзяржаўных, рэлігійных, эканамічных, культурных і сацыяльных традыцый, маралі, каштоўнасцей і светапогляду.

М

Місіянеры

Місіянéры — прапаведнікі, якія займаліся распаўсюджваннем хрысціянскай рэлігіі.

Манархія

Манáрхія — форма дзяржаўнага праўлення, пры якой уся ўлада належыць манарху (каралю, імператару, цару).

Маньерызм

Маньеры́зм — (ад італ. maniera «манера, стыль») — кірунак у заходнееўрапейскім мастацтве XVI ст., які паказаў крызіс культуры Адраджэння.