Пятніца 17 Травень 2024 1:49
Сайт: Профильное обучение
Курс: Сусветная гісторыя ад старажытных часоў да канца XVIII ст. 10 клас (Сусветная гісторыя 10)
Glossary: Слоўнік
В

Вотчына

Вóтчына — радавое, спадчыннае зямельнае валоданне на Русі. У Заходняй Еўропе мы называем так буйня феадальныя ўладанні з сістэмай арганізацыі гаспадарчай дзейнасці.

Вялікая грэчаская каланізацыя

Вялíкая грэ́чаская каланізáцыя — маштабнае рассяленне старажытных грэкаў па берагах Міжземнага і Чорнага мораў, якое адбывалася ў VIII — VI стст. да н. э.

Г

Гільдыя

Гíльдыя — аб'яднанне купцоў у Сярэднявечча для вядзення гандлю і з мэтай абароны сваіх эканамічных і прававых інтарэсаў ад феадалаў і іншых купцоў.

Генеральныя штаты

Генерáльныя штáты — саслоўна-прадстаўнічы орган дзяржаўнага кіравання ў Францыі, які дзейнічаў з 1302 г. па 1789 г.

Горад-дзяржава

Гóрад-дзяржáва — дзяржаўнае ўтварэнне ў старажытных цывілізацыях, буйны горад з падпарадкаванай земляробчай тэрыторыяй, які з'яўляўся незалежнай дзяржавай. Пасля форма такога дзяржаўнага ладу была характэрная для невялікіх дзяржаў Фінікіі, старажытнагрэчаскіх полісаў, гарадоў-дзяржаў майя, а ў Сярэднявеччы — для італьянскіх гарадоў-камун і г. д.

Готыка

Гóтыка — архітэктурны стыль Высокага Сярэднявечча ў Еўропе, для якога характэрныя перавага прамых вертыкальных ліній, лёгкія высокія калоны, каляровыя вітражы ў вокнах, стральчатыя аркі і скляпенні.

Грамадзяне

Грамадзя́не — людзі, надзеленыя сукупнасцю палітычных і іншых правоў і абавязкаў у Старажытнай Грэцыі і Старажытным Рыме. У сучасным значэнні грамадзяне — пастаянныя жыхары дзяржавы, якія маюць у ім правы і абавязкі і якія карыстаюцца яго абаронай.

Грамадскі падзел працы

Грамáдскі падзе́л прáцы — вылучэнне розных відаў гаспадарчай дзейнасці, спецыялізацыя на вырабе асобных відаў прадукцыі.

Графства

Грáфства — адміністрацыйная адзінка Франкскай дзяржавы на чале з прызначанымі правіцелямі намеснікамі — графамі.

Гуманізм

Гуманíзм — (ад лац. humanus «чалавечы») — кірунак у філасофскай думцы, светапогляд эпохі Адраджэння, які абвяшчаў вышэйшай каштоўнасцю інтарэсы чалавека, імкнуўся да задавальнення яго патрэбаў і рэалізацыі жыццёвых ідэалаў.