Четверг, 2 Май 2024, 19:18
Сайт: Профильное обучение
Курс: Сусветная гісторыя ад старажытных часоў да канца XVIII ст. 10 клас (Сусветная гісторыя 10)
Глоссарий: Слоўнік
І

Інвестытура

Інвестытýра — акт перадачы феода ад сеньёра да васала.

А

Абат

Абáт — настаяцель манастыра (абацтва), яго кіраўнік.

Аватара

Аватáра — (санскр. «сыходжанне») — паняцце ў філасофіі індуізму, якое звычайна выкарыстоўваецца для абазначэння сыходжання бажаства на зямлю, яго ўвасабленне ў чалавечым абліччы.

Агароджванне

Агаро́джванне — працэс масавай экспрапрыяцыі сялянства буйнымі землеўладальнікамі і адна з асноўных формаў першапачатковага назапашвання капіталу. Выяўлялася ў згоне сялян з зямлі і абнясенні яе загарадзямі.

Адраджэнне

Адраджэ́нне, Рэнесанс — эпоха ў гісторыі культуры Еўропы XIV—XVI стст., для якой была характэрная цікавасць да мастацтва антычнасці і якая абапіралася на ідэі гуманізму. У гэты перыяд адбылася пераарыентацыя мастацтва з рэлігійных асноў да пераважна свецкіх.

Алод

Алóд — індывідуальная, сямейная зямельная ўласнасць у германскіх плямён, у тым ліку франкаў, якая спачатку перадавалася ў спадчыну, а пасля стала з часам цалкам прыватнай уласнасцю. Пасля так называлі і феадальнае валоданне.

Альменда

Альмéнда — угоддзі (лясы, палі, лугі, вадаёмы), якія знаходзіліся ў агульным карыстанні членаў сельскай абшчыны, а таксама феадалаў.

Амаж

Амáж — спецыяльная цырымонія, якая сімвалізавала афармленне васальнай залежнасці ў краінах Заходняй Еўропы.

Анафема (праклён)

Анáфема (праклён) — працэдура адлучэння ад хрысціянскай царквы.

Антрапагенез

Антрапагенéз — (ад грэч. antropos «чалавек», génesis «паходжанне») — працэс біялагічнай эвалюцыі чалавека, змяненне яго знешняга выгляду і развіццё мозгу.