КадонУчастак ДНК ці мрнк, які складаецца з трох нуклеатыдаў і кадзіруе пэўную амінакіслату (або служыць сігналам заканчэння сінтэзу бялку — стоп-кадон). |
КамплементарнасцьУзаемная адпаведнасць у будове малекул, якія ўзаемадзейнічаюць, ці іх структурных кампанентаў. Так, у малекуле ДНК назіраецца строгая адпаведнасць парных нуклеатыдаў адзін аднаму. Камплементарныя пары ўтвараюць азоцістыя асновы: адэнін і тымін, гуанін і цытазін. |
КанвергенцыяНезалежнае фарміраванне ў ходзе эвалюцыі падобных прымет у няроднасных арганізмаў, якія жывуць у аднолькавых ці вельмі блізкіх умовах асяроддзя. |
КапсідБялковая абалонка віруснай часцінкі. |
КарыятыпНабор храмасом, характэрны для саматычных клетак пэўнага віду жывых арганізмаў. |
КатагенезАсаблівы шлях эвалюцыі, пры якім біялагічны прагрэс арганізмаў дасягаецца за кошт спрашчэння іх арганізацыі — морфафізіялагічнага рэгрэсу. |
Клетачнае дыханнеШматстадыйны працэс, пры якім у клетках адбываецца расшчапленне і акісленне арганічных злучэнняў, а энергія іх хімічных сувязей, якая вызваляецца, назапашваецца ў выглядзе АТФ. У большасці арганізмаў клетачнае дыханне працякае з выкарыстаннем кіслароду (аэробнае дыханне), у некаторых — без удзелу кіслароду (анаэробнае дыханне). |
Клетачная інжынерыяСукупнасць метадаў біятэхналогіі, якія дазваляюць ствараць і культываваць клеткі, што валодаюць новымі ўласцівасцямі. |
Клетачны цыклПерыяд існавання клеткі ад моманту яе ўтварэння з мацярынскай клеткі да ўласнага дзялення (уключаючы гэта дзяленне) ці гібелі. |
КросінговерАбмен участкамі паміж гамалагічнымі храмасомамі ў працэсе меёзу. |
КрэацыянізмРэлігійная і філасофская канцэпцыя, паводле якой прырода (у тым ліку і ўсе жывыя арганізмы) была створана Творцам (Богам). |