§ 51.1. Хімія і сельская гаспадарка

Дэзынфекцыйныя прэпараты

Чысціня — гарантыя здароўя як чалавека, так і свойскіх жывёл. Таму хімікі распрацавалі хімічныя сродкі для дэзынфекцыі памяшканняў, у якіх знаходзяцца жывёлы, кармушак, паілак і іншых сродкаў догляду жывёл, малочнага абсталявання, транспарту для перавозкі жывёл і г. д.

Да такіх сродкаў адносяцца: хлорная вапна — сумесь Са(СlO)2, СаСl2, Са(ОН)2; гіпахларыт натрыю NaClO; гашаная вапна Са(ОН)2; кальцынаваная сода Na23; каўстычная сода NaOH; фармалін СН2О; пітная сода NaHCО3; перманганат калію KMnO4; фенол С6H5OH.