§ 47. Металы IIA-групы перыядычнай сістэмы

Пытанні, заданні, задачы

1. Як даказаць, што аксід магнію пры кіпячэнні ў вадзе пераходзіць у гідраксід, які хоць і дрэнна, але ўсё ж раствараецца ў вадзе?

2. Па тэрмахімічным ураўненні вызначце колькасць цеплаты, якая вылучылася пры згаранні ў кіслародзе магнію масай 1 г.

3. Чым можна растлумачыць утварэнне асадку ў растворы гідраксіду барыю пры яго захоўванні ў адкрытай колбе?

4. Якая вада найменш жорсткая: артэзіянская, рачная або дажджавая? Адказ патлумачце.

5. Прапануйце план распазнавання раствораў нітратаў кальцыю і натрыю, што знаходзяцца ў дзвюх пранумараваных прабірках.

6. Пастаянная жорсткасць вады можа быць ліквідавана ўжываннем рэагентаў, якія ўтвараюць з растворанымі солямі кальцыю і магнію асадкі. Выкарыстоўваючы табліцу растваральнасці, прапануйце гэтыя рэагенты і прывядзіце для ілюстрацыі неабходныя ўраўненні магчымых рэакцый.

7. Прапануйце спосаб ачысткі чайніка ад накіпу, зыходзячы з яго хімічнага складу.

8. Аналіз забору вады са свідравіны паказаў, што ўтрыманне ў ёй іонаў кальцыю складае 0,2 г на 1 дм3 вады. Вызначце масу кальцыніраванай соды, якая спатрэбіцца для памяншэння ўтрымання кальцыю да 0,04 г/дм3 у такой вадзе аб’ёмам 100 м3.

9. Складзіце тры ўраўненні рэакцый паводле схемы:

10. Складзіце ўраўненні рэакцый паводле схемы:

СaCl subscript 2 space space rightwards arrow with 1 on top space Ca space rightwards arrow with 2 on top space CaO space rightwards arrow with 3 on top space Ca left parenthesis OH right parenthesis subscript 2 space stack rightwards arrow with 4 on top space CaCO subscript 3 space rightwards arrow with 5 on top space Са left parenthesis HCO subscript 3 right parenthesis subscript 2.