§ 27. Хімічныя ўласцівасці кіслот, асноў, солей у святле тэорыі электралітычнай дысацыяцыі

Хімічныя ўласцівасці раствораў электралітаў (кіслот, асноў, солей) абумоўлены рэакцыямі іонаў, якія ўтвараюцца пры іх дысацыяцыі.

Рэакцыі іоннага абмену працякаюць неабарачальна ў выпадку ўтварэння газападобных рэчываў, асадкаў цяжкарастваральных рэчываў або маладысацыіраваных злучэнняў, — слабых электралітаў.