§ 18.1. Акісляльна-аднаўленчыя рэакцыі. Найважнейшыя акісляльнікі і адноўнікі. Акісляльна-аднаўленчыя працэсы ў прыродзе, тэхніцы, побыце.

Пытанні, заданні, задачы

1. Якія з прапанаваных рэчываў — SO3, Na2S, SO2, H2S, H2SO4, BaSO3 — за кошт атамаў серы праяўляюць:

  • а) толькі акісляльныя ўласцівасці;
  • б) толькі аднаўленчыя ўласцівасці;
  • в) як акісляльныя, так і аднаўленчыя ўласцівасці?

Адказ патлумачце.

2. Якія з прапанаваных рэчываў — N2, NO2, NO, HNO3, NH3, Ba(NO3)2, HNO2 — за кошт атамаў азоту праяўляюць:

  • а) толькі акісляльныя ўласцівасці;
  • б) толькі аднаўленчыя ўласцівасці;
  • в) як акісляльныя, так і аднаўленчыя ўласцівасці?

Адказ патлумачце.

3. У кожнай са схем акісляльна-аднаўленчых рэакцый расстаўце каэфіцыенты метадам электроннага балансу і ўкажыце элемент, які з’яўляецца адначасова акісляльнікам і адноўнікам:

  • a) Cu subscript 2 straight O space plus space straight S space rightwards arrow space Cu subscript 2 straight S space plus space SO subscript 2 upwards arrow;
  • б) NH subscript 4 NO subscript 2 space stack rightwards arrow space with t on top straight N subscript 2 upwards arrow plus space straight H subscript 2 straight O upwards arrow;
  • в) NH subscript 4 NO subscript 3 space end subscript stack rightwards arrow space with t on top straight N subscript 2 straight O upwards arrow plus space straight H subscript 2 straight O upwards arrow;
  • г) CuS space plus space straight H subscript 2 SO subscript 4 left parenthesis канц right parenthesis end subscript stack space rightwards arrow with t space on top space CuSO subscript 4 space plus space SO subscript 2 upwards arrow plus space straight H subscript 2 straight O;

4. Расстаўце каэфіцыенты метадам электроннага балансу, а таксама ўкажыце акісляльнікі і адноўнікі:

  • H2CequalsCH2 + KMnO4 + H2O → CH2(OH)minusCH2(OH) + MnO2↓ + KOH;
  • CH3CH2OH + KMnO4 + H2SO4 → CH3COOH + MnSO4 + K2SO4 + H2O;
  • CH3CHO + KMnO4 + H2SO4 → CH3COOH + MnSO4 + K2SO4 + H2O.

5. Для атрымання воцатнага альдэгіду можна выкарыстоўваць рэакцыю акіслення этылавага спірту дыхраматам калію (straight K subscript 2 Cr with plus 6 on top subscript 2 straight O subscript 7) у кіслым асяроддзі. Складзіце адпаведнае ўраўненне акісляльна-аднаўленчай рэакцыі.

6. Назавіце рады, у якіх два прапанаваныя рэчывы могуць адначасова знаходзіцца ў растворы:

  • а) сульфат натрыю і дыхрамат калію;
  • б) дыхрамат калію і серная кіслата;
  • в) пераксід вадароду і ёдыд калію;
  • г) пераксід вадароду і перманганат калію;
  • д) ёдыд калію і хларыд натрыю;
  • е) гідраксід барыю і сульфат магнію.

Адказ патлумачце.

7. Вылічыце аб’ём (см3 пры н. у.) аксіду азоту(II), які павінен вылучыцца пры растварэнні 1,92 г медзі ў разбаўленай азотнай кіслаце, узятай у лішку.

8. У раствор сульфату медзі масай 160 г і з масавай доляй сульфату медзі 20 % апусцілі гранулу цынку масай 6,5 г. Вызначце колькасны састаў (%) раствору пасля поўнага растварэння гранулы цынку. Прывядзіце ўраўненне хімічнай рэакцыі, якая апісвае працэс растварэння цынку.

9. У якасці сыравіны для атрымання сернай кіслаты можна выкарыстоўваць пірыт (FeS2), у якім атамы маюць ступені акіслення: жалеза +2, сера –1. Складзіце ўраўненне абпалу пірыту ў кіслародзе, у выніку якога ўтвараюцца аксіды жалеза(III) і серы(IV).

10. У раствор сульфату медзі(II) апусцілі цынкавую пласцінку і вытрымалі некаторы час. Пасля гэтага яе вынялі з раствору, высушылі і ўзважылі. Высветлілася, што маса пласцінкі паменшылася на 0,01 г за кошт вылучэння на яе паверхні медзі з раствору. Растлумачце гэтую з’яву і вызначце масу медзі, якая асела на пласцінцы. Прыняць малярную масу цынку роўнай 65 г/моль, медзі — 64 г/моль.