§ 14.1. Гібрыдызацыя атамных арбіталей

Самакантроль

1. Валентны вугал вызначаецца:

  • а) колькасцю атамных арбіталей дадзенага атама, якія ўдзельнічаюць ва ўтварэнні σ-сувязей з іншымі атамамі;
  • б) колькасцю σ-сувязей, якiя ўтвараюцца дадзеным атамам;
  • в) колькасцю π-сувязей, якiя ўтвараюцца дадзеным атамам;
  • г) тыпам гібрыдызацыі атамных арбіталей.

2. У гібрыдызацыі атамных арбіталей удзельнічаюць:

  • а) розныя па энергіі, але блізкія па форме атамныя арбіталі;
  • б) розныя па форме, але блізкія па энергіі атамныя арбіталі;
  • в) 1s-арбіталь і 2p-арбіталі;
  • г) 2s-арбіталь і 2p-арбіталі.

3. Тып гібрыдызацыі, паказаны на схеме, характэрны для атамаў у малекулах:

  • а) НС≡СН;
  • б) Н2С=СН2;
  • в) ВF3;
  • г) CF4.

4. sp-Гібрыдныя арбіталі:

  • а) утвораны дзвюма s-арбіталямі;
  • б) утвораны адной s- і адной p-арбіталямі;
  • в) арыентаваны адна да адной пад вуглом 180°;
  • г) арыентаваны адна да адной пад вуглом 90°.

5. Прасторавая будова малекул:

  • а) лінейная ў выпадку sp-гібрыдызацыі;
  • б) лінейная ў выпадку sp2-гібрыдызацыі;
  • в) тэтраэдрычная ў выпадку sp2-гібрыдызацыі;
  • г) тэтраэдрычная ў выпадку sp3-гібрыдызацыі.