§ 8. З’ява радыеактыўнасці

Пытанні, заданні, задачы

1. Што такое радыеактыўнасць? Назавіце віды радыеактыўнага распаду.

2. Пакажыце характарыстыкі α- і β-часціц, карыстаючыся табліцай 4 на с. 37.

3. Назавіце крыніцы натуральнай радыеактыўнасці.

4. Якую радыяцыйную небяспеку для чалавека ўяўляе знаходжанне ў падвальных памяшканнях і ў памяшканнях, якія не праветрываюцца?

5. Параўнайце састаў ядраў нуклідаў 131I и 127I, 137Cs и 133Cs, 90Sr и 88Sr.

6. Складзіце ўраўненні ядзерных рэакцый:

  • begin mathsize 14px style straight U presuperscript 239 space rightwards arrow space Np presuperscript 239 space plus space horizontal ellipsis semicolon end style
  • begin mathsize 14px style Ra presuperscript 226 space rightwards arrow space horizontal ellipsis plus He presubscript 2 presuperscript space 4 end presuperscript. end style

7. Радыенукліды 210Ро, 235U, 222Rn падвяргаюцца α-распаду, а радыенукліды 90Sr, 131I, 137Cs — β-распаду. Складзіце ўраўненні рэакцый іх распаду і назавіце прадукты.

8. Масавая доля калію ў целе чалавека складае 0,25 %. З усёй колькасці атамаў калію на долю калію-40 прыходзіцца 0,0117 %. Разлічыце лік радыеактыўных атамаў 40K у арганізме чалавека, маса якога — 60 кг.

9. Першай штучнай ядзернай рэакцыяй, якую ажыццявіў Э. Рэзерфорд ў 1919 годзе, была рэакцыя ўзаемадзеяння атамаў азоту-14 з α-часціцамі. У ходзе рэакцыі ўтвараецца атам нейкага элемента і вылучаецца пратон. Вызначце гэты элемент.

10. Сярэдняя энергія, якая вылучыцца пры распадзе аднаго ядра ўрану-235, роўная 3,24 ∙ 10–11. Разлічыце значэнне энергіі, якая вылучыцца пры распадзе ўрану-235:

  • а) колькасцю 1 моль;
  • б) массай 1 кг.