§ 8. З’ява радыеактыўнасці

Выкарыстанне радыенуклідаў

img
Мал. 13. Беларуская АЭС

Распад радыеактыўных атамных ядраў суправаджаецца вылучэннем велізарнай колькасці энергіі. Чалавецтва навучылася кіраваць распадам радыенуклідаў, а энергію, якая вылучаецца пры гэтым, выкарыстоўваць у сваіх інтарэсах.

На атамных электрастанцыях энергія, якая вылучаецца пры дзяленні ядраў урану, ператвараецца спачатку ў цеплавую, а затым у электрычную энергію (мал. 13).

Працэс дзялення радыеактыўных ядраў урану-235 пад дзеяннем нейтронаў можна паказаць у выглядзе ўраўнення:

straight U presubscript 92 presuperscript 235 space plus space straight n presubscript 0 presuperscript 1 space rightwards arrow space Ba presubscript 56 presuperscript 139 space plus space Kr presubscript 36 presuperscript 94 space plus space 3 straight n presubscript 0 presuperscript 1 space plus space straight gamma.

Нейтроны, якія ўтвараюцца, выклікаюць дзяленне новых ядраў урану-235 па ланцуговым механізме.

Дзеянне ядзернай зброі заснавана на імгненным вылучэнні велізарнай колькасці энергіі пры дзяленні ядраў урану або плутонію.

img

Пры поўным дзяленні 1 кг урану-235 вылучаецца каля 7,7 · 1013 Дж энергіі, што эквівалентна цеплаты згарання каля 3000 т высакаякаснага каменнага вугалю.

У 32 краінах свету функцыянуе каля 200 атамных электрастанцый, якія забяспечваюць прыблізна 20 % ад агульнай колькасці электраэнергіі, што спажываецца гэтымі краінамі.

Радыенукліды выкарыстоўваюць у медыцынскай дыягностыцы і для лячэння некаторых захворванняў.