§ 7. Будова атама

Пытанні, заданні, задачы

1. Назавіце:

  • а) часціцы, якія ўваходзяць у састаў атама;
  • б) нуклід, які не ўтрымлівае нейтронаў.

2. Прывядзіце абазначэнні нуклідаў хлор-35 і хлор-37, ёд-127 і ёд-131 у выглядзе Э presubscript Z presuperscript A.

3. Выкарыстоўваючы даныя табліцы 4, параўнайце характарыстыкі:

  • а) пратона і нейтрона;
  • б) пратона і электрона.

4. Адкажыце на пытанні:

  • а) чаму ў выніку хімічных рэакцый не адбываецца ператварэння адных элементаў у іншыя;
  • б) якая атамная маса хімічных элементаў указана ў перыядычнай сістэме — адносная або абсалютная;
  • в) чаму маса ядра меншая за сумарную масу пратонаў і нейтронаў, якія складаюць ядро?

5. Вызначце колькасць пратонаў і нейтронаў у ядрах ізатопаў вугляроду з масавымі лікамі 12, 13 і 14.

6. Пакажыце лік электронаў у наступных атамах і іонах: H, H+, He, Au, Cа2+.

7. Вызначце, колькі разнавіднасцей малекул вады можа ўтварыцца з кіслароду і вадароду, калі маецца сумесь атамаў вадароду і кіслароду, якая ўключае нукліды: straight H presubscript 1 presuperscript 1, straight H presubscript 1 presuperscript 2, straight O presubscript 8 presuperscript 16, straight O presubscript 8 presuperscript 17, straight O presubscript 8 presuperscript 18.

8. Супастаўце састаў нуклідаў 40Ar, 40K, 40Ca, а таксама 3H, 3He и 14С, 14N. Ці можна адназначна ўстанавіць прыналежнасць атама да вызначанага элемента толькі на падставе велічыні яго масавага ліку?

9. Разлічыце адносную атамную масу прыроднай медзі, калі вядома, што яна складаецца з двух ізатопаў 63Cu (69 %) і 65Cu (31 %), прычым Аr(63Cu) = 62,93, Аr(65Cu) = 64,93. Адказ праверце па перыядычнай сістэме Мендзялеева.

10. Вядома, што хімічны элемент вуглярод у прыродзе прадстаўлены двума стабільнымі ізатопамі вуглярод-12 і вуглярод-13, адносныя атамныя масы якіх адпаведна роўныя 12,000000 і 13,003355. На долю атамаў вугляроду-12 прыходзіцца 98,90 %, а на долю атамаў вугляроду-13 — 1,10 %. Разлічыце адносную атамную масу вугляроду і супастаўце атрыманае значэнне з тым, што прыведзена ў перыядычнай сістэме.