§ 1. Хімія. Рэчыва, хімічны элемент, атам

*Самакантроль

1. Колькасць вядомых хімічных элементаў:

  • а) 24;
  • б) 94;
  • в) 118;
  • г) 2017.

2. Кожнае хімічнае рэчыва характарызуецца:

  • а) саставам;
  • б) будовай;
  • в) пэўным наборам фізічных уласцівасцей;
  • г) пэўным наборам хімічных уласцівасцей.

3. Фізічныя ўласцівасці жалеза характарызуюцца сцвярджэннямі:

  • а) шчыльнасць роўная 7,8 г/см3;
  • б) у вільготным паветры падвяргаецца карозіі;
  • в) валодае магнітнымі ўласцівасцямі;
  • г) мае шэры колер.

4. Да працэсаў раздзялення рэчываў не адносіцца:

  • а) перагонка нафты;
  • б) плаўленне лёду;
  • в) фільтраванне пітной вады;
  • г) выпарванне вады з цукровага сіропу.

5. У сумесі газаў, якая ўтрымлівае 1 дм3 СО, 4 дм3 Н2, 1 дм3 СН4, 3 дм3 СО2, аб’ёмная доля вадароду роўная:

  • а) 11 %;
  • б) 33 %;
  • в) 55 %;
  • г) 44 %.