§ 1. Хімія. Рэчыва, хімічны элемент, атам

Пытанні, заданні, задачы

1. Запішыце назвы і сімвалы хімічных элементаў, якія маюць:

  • а) адносныя атамныя масы 7, 14, 31, 28;
  • б) адносны зарад ядра +12, +20, +26, +56;
  • в) лацінскія назвы: cuprum, sulfur, oxygenium, hydrogenium, argentum, aurum.

2. Выпішыце выразы, якія характарызуюць масу атама кіслароду:

  • а) m(O2) = 32 г;
  • б) ma(O) = 16 а. е. м.;
  • в) Ar(О) = 16;
  • г) ma(O) = 2,66 · 10–26 кг;
  • д) ω(О2) = 0,23;
  • е) V(O2) = 16 дм3.

3. Прапануйце спосабы:

  • а) раздялення вады і нафты;
  • б) аддзялення пяску ад раствору солі;
  • в) раздялення расліннага алею і вады;
  • г) вылучэння крышталёў солі з воднага раствору;
  • д) аддзялення карбанату кальцыю ад вады.

4. Растлумачце, якія характарыстыкі адносяцца да хімічнага рэчыва, а якія да хімічнага элемента:

  • а) атамны нумар ёду роўны 53;
  • б) аб’ёмная доля азоту ў паветры складае 78 %;
  • в) адносная атамная маса гелію роўная 4;
  • г) хлор мае характэрны пах;
  • д) алюміній — светла-серабрысты метал.

5. Маса атама нейкага элемента роўная:

  • а) 3,15 · 10–26 кг;
  • б) 1,66 · 10–27 кг;
  • в) 6,47 · 10–26 кг;
  • г) 3,77 · 10–25 кг.

Вызначце яго адносную атамную масу.

6. У якім аб’ёме паветра ўтрымліваецца 10 г кіслароду?

7. Чаму роўная масавая доля алюмінію ў жалезаалюмініевай тэрмітнай сумесі, прыгатаванай з алюмінію масай 5 кг і аксіду жалеза(III) масай 15 кг? Тэрмітная сумесь такога саставу выкарыстоўваецца для зваркі рэек.

8. Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод разлічаны на перапрацоўку 12 млн тон нафты ў год. Разлічыце масу дызельнага паліва, якое можа быць выраблена на заводзе за 1 месяц, калі лічыць, што масавая доля такога віду паліва складае каля 32 % ад перапрацаванай нафты.

9. Нафтаперагонны завод-гігант за год можа перапрацаваць да 25 млн тон нафты. У працэсе перагонкі нафты страты складаюць каля 1 %. Ацаніце гадавыя страты пры пеПростыя і складаныя рэчывы. Рэчывы малекулярнай і немалекулярнай будовы 11 рагонцы нафты па масе і аб’ёме на такім заводзе (прыміце сярэднюю шчыльнасць нафты 0,9 г/см3).

10. Разлічыце лік атамаў у прамавугольнай алюмініевай пласцінцы даўжынёй 5 см, шырынёй 3 см і таўшчынёй 1 мм. Шчыльнасць алюмінію — 2,7 г/см3. Прапануйце два спосабы рашэння.