§ 1. Хімія. Рэчыва, хімічны элемент, атам
Атам — электранейтральная часціца, якая складаецца з дадатна зараджанага ядра і адмоўна зараджаных электронаў.
Хімічны элемент — гэта сукупнасць атамаў з аднолькавым дадатным зарадам ядраў. Атамы розных хімічных элементаў адрозніваюцца зарадам ядраў, масай, памерамі і будовай.
Адносная атамная маса элемента — фізічная велічыня, роўная адносінам усярэдненай масы атамаў дадзенага элемента да часткі масы атама вугляроду-12 (12С).
Хімічнае рэчыва — устойлівая сістэма часціц (атамаў, іонаў або малекул), якая валодае пэўнымі фізічнымі і хімічнымі ўласцівасцямі.