§ 1. Хімія. Рэчыва, хімічны элемент, атам

Атам — электранейтральная часціца, якая складаецца з дадатна зараджанага ядра і адмоўна зараджаных электронаў.

Хімічны элемент — гэта сукупнасць атамаў з аднолькавым дадатным зарадам ядраў. Атамы розных хімічных элементаў адрозніваюцца зарадам ядраў, масай, памерамі і будовай.

Адносная атамная маса элемента — фізічная велічыня, роўная адносінам усярэдненай масы атамаў дадзенага элемента да 1 over 12 часткі масы атама вугляроду-12 (12С).

Хімічнае рэчыва — устойлівая сістэма часціц (атамаў, іонаў або малекул), якая валодае пэўнымі фізічнымі і хімічнымі ўласцівасцямі.