Выніковае абагульненне

1. Канкрэтызуйце прыкладамі:

  • • Мэты ўстойлівага развіцця па пяці асноўных напрамках (5P — людзі (people), росквіт (prosperity), мір (peace), партнёрства (partnership), планета (planet));
  • • сувязь інавацыйнага развіцця з пабудовай лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства ў Беларусі;
  • • узаемасувязь паміж удзелам Беларусі ў інтэграцыйных аб’яднаннях і нацыянальнымі інтарэсамі беларускай дзяржавы;
  • • узаемаўплыў эканамічных, экалагічных, геапалітычных, сацыяльных і тэхналагічных выклікаў і пагроз у сучасным свеце.

2. Запоўніце табліцу «Палітыка беларускай дзяржавы і перспектывы ўстойлівага развіцця грамадства». З дапамогай інфармацыйных рэсурсаў вызначце актуальныя задачы дзяржаўнай палітыкі ў дасягненні пэўнай мэты нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця.

3. Прааналізуйце вынікі сацыялагічнага апытання насельніцтва нашай краіны пра базавыя каштоўнасці (2018 г.). Якія тры базавыя каштоўнасці з’яўляюцца вельмі важнымі для большасці насельніцтва нашай краіны, якія тры — найменш важнымі? Чым, на вашу думку, можна растлумачыць дадзеныя вынікі?

4. Ці згодныя вы з наступнымі меркаваннямі? Аргументуйце ўласны пункт погляду:

  • • міжнародная міграцыя станоўча ўплывае на дэмаграфічную бяспеку беларускай дзяржавы;
  • • глабалізацыя «размывае» нацыянальную ідэнтычнасць;
  • • немагчыма адначасова падтрымліваць дзяржаўны суверэнітэт і эканамічную глабалізацыю.

5. Прааналізуйце пазіцыі, якія займае наша краіна ў разнастайных міжнародных рэйтынгах. На аснове дадзенай інфармацыі складзіце інфаграфіку «Беларусь у лічбах», пазначыўшы 5 пазіцый, па якіх наша краіна знаходзіцца сярод лідараў сусветнага супольніцтва, і 5 пазіцый, па якіх неабходна палепшыць становішча.