*§ 11-12-1. Канстытуцыйнае і выбарчае права

Выбарчая сістэма ў Рэспубліцы Беларусь

Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь (2000)

Артыкул 1. Адносіны, што рэгулююцца дадзеным Кодэксам

Дадзены Кодэкс рэгулюе адносіны, што ўзнікаюць пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, выбараў і адклікання дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (далей — Палата прадстаўнікоў), членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (далей — Савет Рэспублікі), дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь (далей — мясцовыя Саветы дэпутатаў), а таксама пры падрыхтоўцы і правядзенні рэферэндуму (народнага галасавання) (далей — рэферэндум), і ўстанаўлівае гарантыі, якія забяспечваюць свабоднае волевыяўленне грамадзян Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 3. Асноўныя прынцыпы правядзення выбараў і рэферэндуму

Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў з’яўляюцца свабоднымі і праводзяцца на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні.

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў праводзяцца па аднамандатных выбарчых акругах.

Выбары членаў Савета Рэспублікі праводзяцца на аснове роўнага і ўскоснага выбарчага права пры тайным галасаванні.

Рэферэндум праводзіцца шляхам усеагульнага, свабоднага, роўнага і тайнага галасавання.

Артыкул 4. Усеагульнае выбарчае права і права на ўдзел у рэферэндуме

Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў і рэферэндум з’яўляюцца ўсеагульнымі: права выбіраць, удзельнічаць у рэферэндуме маюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 18 гадоў.

У выбарах, рэферэндуме не ўдзельнічаюць грамадзяне, прызнаныя судом недзеяздольнымі, асобы, якія ўтрымліваюцца па прыгаворы суда ў месцах пазбаўлення волі. У галасаванні не прымаюць удзелу асобы, у адносінах да якіх у парадку, устаноўленым крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, абрана мера спынення — утрыманне пад вартай.

Артыкул 5. Свабодныя выбары і ўдзел у рэферэндуме

Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, удзел у рэферэндуме з’яўляюцца свабоднымі: выбаршчык, удзельнік рэферэндуму асабіста вырашае, удзельнічаць яму ў выбарах, рэферэндуме ці не, за каго галасаваць на выбарах, за што галасаваць на рэферэндуме.

Артыкул 6. Роўнае выбарчае права і права на ўдзел у рэферэндуме

Выбаршчыкі, удзельнікі рэферэндуму ўдзельнічаюць адпаведна ў выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў і рэферэндуме на роўных падставах: кожны выбаршчык, удзельнік рэферэндуму мае адзін голас.

Выбары членаў Савета Рэспублікі з’яўляюцца роўнымі: кожны дэпутат мясцовага Савета дэпутатаў базавага ўзроўню мае адзін голас.

Кандыдаты, якія абіраюцца на дзяржаўныя пасады, удзельнічаюць у выбарах на роўных падставах.

Артыкул 7. Прамое выбарчае права, права на прамое волевыяўленне на рэферэндуме

Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў з’яўляюцца прамымі. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь абіраецца непасрэдна народам Рэспублікі Беларусь. Дэпутаты абіраюцца грамадзянамі непасрэдна.

Грамадзяне ўдзельнічаюць у рэферэндуме на аснове прамога волевыяўлення.

Артыкул 8. Ускоснае выбарчае права

Выбары членаў Савета Рэспублікі з’яўляюцца ўскоснымі: члены Савета Рэспублікі абіраюцца на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню кожнай вобласці і дэпутатаў Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.

Артыкул 9. Тайнае галасаванне

Галасаванне на выбарах і рэферэндуме з’яўляецца тайным: кантроль за волевыяўленнем выбаршчыкаў, удзельнікаў рэферэндуму падчас галасавання забараняецца.

icon-task

Запоўніце табліцу, адзначыўшы ў ячэйках тыя прынцыпы, якія адпавядаюць правядзенню выбараў (рэферэндуму). 

ПрынцыпВыбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаўВыбары ў Палату прадстаўнікоўВыбары ў Савет РэспублікіВыбары ПрэзідэнтаРэферэндум
Усеагульныя          
Свабодныя          
Роўныя          
Прамыя          
Ускосныя          
Тайнае галасаванне          

Артыкул 14. Выбарчая акруга па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь праводзяцца па адзінай выбарчай акрузе, якая складае ўсю тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 15. Выбарчыя акругі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў

Для правядзення выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь утвараюцца 110 выбарчых акруг.

Для правядзення выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў утвараюцца выбарчыя акругі:

па выбарах у абласны Савет дэпутатаў — ад 40 да 60 выбарчых акруг;

па выбарах у Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў — ад 40 да 60 выбарчых акруг;

па выбарах у раённы Савет дэпутатаў — ад 25 да 40 выбарчых акруг;

па выбарах у гарадскі Савет дэпутатаў (гарады абласнога падпарадкавання) — ад 25 да 40 выбарчых акруг;

па выбарах у гарадскі Савет дэпутатаў (гарады раённага падпарадкавання) — ад 15 да 25 выбарчых акруг;

па выбарах у пасялковы, сельскі Савет дэпутатаў — ад 11 да 15 выбарчых акруг.

...Выбарчыя акругі ўтвараюцца з прыкладна роўнай колькасцю выбаршчыкаў: адхіленне колькасці выбаршчыкаў у выбарчай акрузе па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ад сярэдняй колькасці выбаршчыкаў, што прыпадаюць на выбарчую акругу па Рэспубліцы Беларусь, а ў выбарчай акрузе па выбарах дэпутатаў адпаведнага мясцовага Савета дэпутатаў — ад сярэдняй колькасці выбаршчыкаў, што прыпадаюць на выбарчую акругу па выбарах у дадзены мясцовы Савет дэпутатаў, як правіла, не можа перавышаць 10 працэнтаў. Выбарчая акруга складае адзіную тэрыторыю: не дапускаецца ўтварэнне выбарчай акругі з тэрыторый, якія не мяжуюць паміж сабой.

…Ад кожнай выбарчай акругі абіраецца адзін дэпутат.

Артыкул 17. Участкі для галасавання

Для правядзення галасавання і падліку галасоў па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, па рэферэндуме, адкліканні дэпутата тэрыторыя раёнаў, гарадоў, раёнаў у гарадах падзяляецца на ўчасткі для галасавання.

Участкі для галасавання ўтвараюцца з колькасцю не менш за 20 і не больш за 3000 выбаршчыкаў, удзельнікаў рэферэндуму.

Участкі для галасавання могуць быць утвораны ў санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах. Участкі для галасавання ўтвараюцца таксама ў воінскіх часцях.

icon-task
Сфармулюйце розніцу паміж паняццямі «выбарчая акруга» і «ўчастак для галасавання». Складзіце параўнальную табліцу колькасці выбарчых акруг на выбарах Прэзідэнта, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых Саветаў дэпутатаў. 

Артыкул 57. Патрабаванні, якія прад’яўляюцца да кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты

Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь можа быць абраны грамадзянін Рэспублікі Беларусь па нараджэнні, не маладзейшы за 35 гадоў, які валодае выбарчым правам і пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь не менш за дзесяць гадоў непасрэдна перад выбарамі.

Дэпутатам Палаты прадстаўнікоў можа быць абраны грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які дасягнуў 21 года, пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь.

Дэпутатам мясцовага Савета дэпутатаў можа быць абраны грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які дасягнуў 18 гадоў.

Артыкул 98. Патрабаванні, якія прад’яўляюцца да кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі

Кандыдатам у члены Савета Рэспублікі можа быць грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які дасягнуў 30 гадоў і пражывае на тэрыторыі адпаведнай вобласці, горада Мінска не менш за пяць гадоў.

Кандыдатамі ў члены Савета Рэспублікі не могуць быць грамадзяне, якія не маюць права ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь займаць пасады ў дзяржаўных органах і іншых дзяржаўных арганізацыях у сувязі з наяўнасцю судзімасці.

icon-task
Складзіце параўнальную табліцу патрабаванняў, якія прад’яўляюцца да кандыдатаў у Прэзідэнты, члены Савета Рэспублікі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў. 

Артыкул 79. Устанаўленне і апублікаванне вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

…Лічыцца, што выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбыліся, калі ў галасаванні прыняло ўдзел больш за палову грамадзян Рэспублікі Беларусь, уключаных у спіс выбаршчыкаў.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь лічыцца абраным, калі за яго прагаласавала больш за палову грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія прынялі ўдзел у галасаванні…

Артыкул 80. Другі тур галасавання

Калі ні адзін з кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь не набраў неабходнай колькасці галасоў, то не пазней як у двухтыднёвы тэрмін па рашэнні Цэнтральнай камісіі праводзіцца другі тур галасавання па двух кандыдатах, якія атрымалі найбольшую колькасць галасоў выбаршчыкаў...

Лічыцца, што выбары ў другім туры галасавання адбыліся, калі ў галасаванні прыняло ўдзел больш за палову выбаршчыкаў, уключаных у спіс грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах. Абраным лічыцца кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, які атрымаў у другім туры галасавання больш за палову галасоў выбаршчыкаў, што прынялі ўдзел у галасаванні…

Артыкул 82. Устанаўленне вынікаў выбараў па выбарчай акрузе па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў

…Прызнаецца, што выбары адбыліся, калі ў галасаванні прыняло ўдзел больш за палову выбаршчыкаў акругі, уключаных у спісы грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах.

Абраным лічыцца кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, які атрымаў найбольшую колькасць галасоў выбаршчыкаў, што прынялі ўдзел у галасаванні. Пры правядзенні галасавання па адной кандыдатуры кандыдат лічыцца абраным, калі ён атрымаў больш за палову галасоў выбаршчыкаў, што прынялі ўдзел у галасаванні…

Артыкул 89. Устанаўленне вынікаў выбараў па выбарчай акрузе па выбарах дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў

…Абраным лічыцца кандыдат у дэпутаты мясцовага Савета дэпутатаў, які набраў найбольшую колькасць галасоў выбаршчыкаў, што прынялі ўдзел у галасаванні. Пры правядзенні галасавання па адной кандыдатуры кандыдат лічыцца абраным, калі ён атрымаў больш за палову галасоў выбаршчыкаў, што прынялі ўдзел у галасаванні…

Артыкул 97. Назначэнне выбараў членаў Савета Рэспублікі

Выбары членаў Савета Рэспублікі новага склікання прызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь не пазней як за чатыры месяцы і праводзяцца не пазней як за 30 дзён да заканчэння паўнамоцтваў Савета Рэспублікі дзеючага склікання.

Ад кожнай вобласці і горада Мінска тайным галасаваннем абіраюцца на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню кожнай вобласці і горада Мінска па восем членаў Савета Рэспублікі…

Артыкул 106. Устанаўленне вынікаў галасавання па выбарах членаў Савета Рэспублікі

…Абраным лічыцца кандыдат у члены Савета Рэспублікі, які атрымаў больш за палову галасоў дэпутатаў, што прынялі ўдзел у галасаванні…

icon-task

Запоўніце табліцу. 

 Выбары ПрэзідэнтаВыбары ў Палату прадстаўнікоўВыбары ў Савет РэспублікіВыбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў
Неабходная яўка        
Пераможцам лічыцца кандыдат, які набраў...