* § 10-1. Рэспубліка Беларусь у сістэме міжнародных адносін
Паняцце і віды міжнародных адносін. Міжнародныя адносіны класіфікуюцца:
| Параметры | Віды | 
|---|---|
| сфера грамадскага жыцця (змест адносін) | эканамічныя, палітычныя, ваенна-тэхнічныя, культурныя, адукацыйныя адносіны і да т. п. | 
| удзельнікі | міждзяржаўныя адносіны, адносіны паміж міжнароднымі арганізацыямі, транснацыянальнымі карпарацыямі і да т. п. | 
| ступень інтэнсіўнасці (узроўні) | высокі, сярэдні, нізкі | 
| геапалітычны крытэрый | глабальны (універсальны), рэгіянальны (еўрапейскі, азіяцкі і да т. п.), субрэгіянальны (напрыклад, краіны Карыбскага басейна), узроўні міжнароднага ўзаемадзеяння | 
| ступень напружанасці | стабільнасць/нестабільнасць, давер/варожасць, супрацоўніцтва/канфлікт, мір/вайна | 
Этапы развіцця сістэмы міжнародных адносін можна вызначыць наступным чынам:
- • міжнародныя адносіны ў Старажытным свеце (субсістэмы міжнародных адносін, якія склаліся ў V–IV ст. да н. э. — сярэдзіне V ст. н. э.);
 - • міжнародныя адносіны эпохі Сярэднявечча (дынастыйна-тэрытарыяльныя міжнародныя адносіны, крыжацкія паходы);
 - • Вестфальская сістэма міжнародных адносін (вынікі Трыццацігадовай вайны і Вестфальскі мір 1648 г., сістэма раўнавагі сіл);
 - • сістэма «еўрапейскіх канцэртаў» у XVII ст.;
 - • міжнародныя адносіны ў 1871–1941 гг. (ад Саюза трох імператараў і ўзмацнення каланіяльнага саперніцтва аж да балканскіх войнаў);
 - • міжнародныя адносіны ў перыяд Першай сусветнай вайны;
 - • Версальска-Вашынгтонская сістэма міжнародных адносін (мірныя дагаворы і кароткая эра «пацыфізму», Ліга Нацый);
 - • міжнародныя адносіны напярэдадні Другой сусветнай вайны (выхад Германіі з Лігі Нацый і нарошчванне агрэсіі фашызму, да аб’яўлення вайны);
 - • міжнародныя адносіны ў перыяд Другой сусветнай вайны (стварэнне антыгітлераўскай кааліцыі, Тэгеранская канферэнцыя, Ялцінская канферэнцыя);
 - • біпалярная сістэма 1945–1962 гг. (ААН, Патсдамская канферэнцыя і пасляваеннае ўрэгуляванне — Карыбскі крызіс);
 - • біпалярная сістэма 1963–1991 гг. (ад канфрантацыі да разрадкі);
 - • міжнародныя адносіны канца ХХ — пачатку ХХІ ст. (СНД і еўразійская інтэграцыя. Еўрапейская інтэграцыя, блізкаўсходні крызіс, інтэрвенцыя на Балканах, стратэгія «змены рэжымаў» у зоне Персідскага заліва, стратэгіі гібрыдных войнаў).