*§ 6-1. Сусветнае супольніцтва ў XXI стагоддзі

Фактары разнастайнасці сучаснага свету. Сусветная супольнасць у ХХI ст. вельмі разнастайная. Мультыкультурнасць, множнасць палітычнага, сацыяльна-эканамічнага ўкладу, разнастайнасць традыцый і каштоўнасцей узмоцнена праяўляецца ў сучасную эпоху дзякуючы шэрагу фактараў, сярод якіх актыўная міграцыйная мабільнасць, хуткасць і практычна неабмежаванасць інфармацыйнага абмену, небывалая вытворчая кааперацыя.

У цяперашні час часткі свету (рэгіёны, краіны), акрамя геаграфічнага становішча і прыродна-кліматычных умоў, культуры, рэлігіі і традыцый, адрозніваюцца таксама палітычным ладам, узроўнем навукова-тэхнічнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця.

icon-task
Суаднясіце прапанаваныя выявы з фактарамі разнастайнасці сучаснага свету для ілюстрацыі ў ім месца Беларусі. Стварыце ўласную падборку для візуалізацыі своеасаблівасці нашай або іншай краіны (на выбар) і абгрунтуйце свой візуальны шэраг.