§ 3. Цывілізацыя як культурна-гістарычны працэс
Сусветны даследчы праект вывучэння каштоўнасцей і светапогляду людзей (WVS) рэалізуецца з 1981 г. у больш чым 90 краінах свету. На падставе вынікаў сацапытання складаецца так званая карта каштоўнасцей — дыяграма Інглхарта — Вельцэля. Вертыкальная вось адлюстроўвае баланс каштоўнасцей: «традыцыйныя» (важнасць рэлігіі, сям’і, улады, традыцый) і «свецка-рацыянальныя» (важнасць навукі, законаў, правоў чалавека). Гарызантальная вось — баланс каштоўнасцей «выжывання» (фізічная і эканамічная бяспека) і «самавыяўлення» (свабода, самарэалізацыя, талерантнасць).