*§ 1-0. Навукі пра будучыню

Прафесія футуролаг. Прафесійныя футуролагі зарабляюць грошы, прагназуючы будучае развіццё. Гэта прафесія неабходна, яна патрабуе сур’ёзных ведаў з розных галін навукі. Быць футуролагам, прадказваць будучыню, імкнуцца зразумець, у якім кірунку рухаецца чалавецтва, – на самай справе цікавы занятак.

Чатыры інструменты, якімі павінен авалодаць футуролаг:

  • 1. Міжгаліновыя даследаванні. Спецыялісты вузкіх галін – фізікі, інжынеры, хімікі – добра ведаюць поле сваёй дзейнасці. Задача аналітыка – вывучыць вынікі іх работы і скласці пазл з трэндаў у асобных галінах у агульную карціну будучыні.
  • 2. Экспертнае інтэрв’ю. Важна працаваць з вялікай колькасцю вузкапрофільных спецыялістаў, каб прагноз быў рэалістычны і аб’ектыўны.
  • 3. Фарсайт-сесіі. Іх мэта – праектаванне доўгатэрміновай будучыні з улікам ключавых гульцоў, якім у гэтай будучыні жыць. Фарсайт таксама патрэбны, каб аб’яднаць экспертныя даныя ў агульнай канве аповеду.
  • 4. Кантэнт-аналіз: футуролагі вылучаюць з некалькіх інфармацыйных плыняў галоўнае і транслююць яго ў зразумелым фармаце. Пры гэтым важна знайсці рэлевантны кантэнт, які мае адносіны да трэнду. Далей для работы з кантэнтам можна выкарыстоўваць штучны інтэлект і матэматычнае мадэляванне.

У гэтай прафесіі можна праявіць творчыя здольнасці і таленты даследчыка. Прагнозы будучыні становяцца больш запатрабаваныя ў сувязі з паскарэннем тэмпаў навукова-тэхнічнага прагрэсу, зменамі, якія датычацца розных сфер грамадскага жыцця. У штаце буйных камерцыйных кампаній маюцца кансультанты, працуюць аддзелы, якія займаюцца прагназаваннем будучыні.