§ 28-1. ГЕАЭКАЛАГІЧНЫ СТАН НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ

icon Падвядзём вынікі. Для ацэнкі стану навакольнага асяроддзя выкарыстоўваюць крытэрыі, якія характарызуюць забруджванне ..., вады, ..., вычарпанне ... рэсурсаў і ... зямель. Вылучаюцца тры класы крытэрыяў: ..., прасторавыя і ..., а таксама два тыпы ацэначных паказчыкаў: ... і ... . Галоўная задача ацэнкі геаэкалагічнага стану ... асяроддзя — вызначыць ступень ... ПТК. У глабальных мадэлях развіцця свету ўлічваюцца ..., дэмаграфічныя, ..., сацыяльныя, ... фактары ў іх ўзаемасувязі.

icon Праверым свае веды. 1. Якія прагнозныя сцэнарыі будучыні навакольнага асяроддзя? 2. Навошта распрацоўваюцца сцэнарыі будучага стану навакольнага асяроддзя? 3. Чаму ў пачатку XXI ст. узмацніўся навуковы інтарэс да мадэлявання ўзаемадзеяння прыродна-гаспадарчых сістэм і да пытанняў эфектыўнасці выкарыстання прыродных рэсурсаў?

icon Ад простага да складанага. 1. Якія крытэрыі выкарыстоўваюць для ацэнкі стану навакольнага асяроддзя? 2. Што можа адбыцца, калі чалавецтва не распачне экстранных мер па аптымізацыі ўзаемадзеяння чалавека і прыроды? 3. У чым заключаецца асноўнае адрозненне мадэлей развіцця свету розных пакаленняў?

icon Ад тэорыі да практыкі. 1. Якое практычнае значэнне мае ацэнка геаэкалагічнага стану навакольнага асяроддзя? 2. Распрацуйце міні-праект ацэнкі геаэкалагічнага стану навакольнага асяроддзя вашай мясцовасці.

icon

Web-рэсурсы.
Канвенцыі і пагадненні па навакольным асяроддзі.

Праграма ААН па навакольным асяроддзі.

Міжнародны саюз аховы прыроды.

Універсальная навукова-папулярная анлайн-энцыклапедыя «Кругасвет».