§ 25-1. ПРАБЛЕМА ГАНДЛЮ ЛЮДЗЬМІ

Дзейнасць міжнародных арганізацый па процідзеянні гандлю людзьмі. Міжнародную прававую аснову, у межах якой дзяржавы павінны вызначаць свае ўласныя законы ў мэтах эфектыўнага вырашэння праблемы гандлю людзьмі, складаюць некалькі канвенцый ААН. Найбольш актуальнымі з іх з’яўляюцца: 1) Канвенцыя Генеральнай Асамблеі ААН «Аб барацьбе з гандлем людзьмі і з эксплуатацыяй прастытуцыі трэцімі асобамі» (1949 г.); 2) Канвенцыя Арганізацыі Аб’яднаных Нацый супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці (2000 г.), падпісаная 124 дзяржавамі; 3) Пратакол аб папярэджанні і спыненні гандлю людзьмі, асабліва жанчынамі і дзецьмі, і пакаранні за яго (2000 г.); 4) Пратакол супраць незаконнага ўвозу мігрантаў па сушы, моры і паветры (2000 г.).

У 2010 г. быў прыняты Глабальны план дзеянняў ААН па барацьбе з гандлем людзьмі. У гэтым дакуменце ўтрымліваецца зварот да ўсіх адпаведных органаў ААН з рашучым і настойлівым заклікам каардынаваць намаганні для эфектыўнай барацьбы з гандлем людзьмі і для абароны правоў чалавека ахвяр такога гандлю. Гэты дакумент змяшчае чатыры асноўныя напрамкі барацьбы з гандлем людзьмі (мал.189-10).

img
Мал. 189-10. Асноўныя напрамкі барацьбы з гандлем людзьмі, якія сфармуляваныя ў Глабальным плане дзеянняў ААН па барацьбе з гандлем людзьмі