§ 23. ШЛЯХІ ВЫРАШЭННЯ ГЛАБАЛЬНАЙ ЭНЕРГЕТЫЧНАЙ ПРАБЛЕМЫ

icon Падвядзём вынікі. У ХХ ст. рашэнне глабальнай энергетычнай праблемы ажыццяўлялася двума шляхамі: … і … . Рашэнне глабальнай энергетычнай праблемы звязана са зніжэннем энергаёмістасці эканомікі. Рацыянальнае выкарыстанне энергетычных рэсурсаў абумоўлена шэрагам прычын і прывяло да ўзнікнення … і … . У мэтах вырашэння глабальнай энергетычнай праблемы ўсё большае развіццё атрымлівае … энергетыка на аснове выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі. Забеспячэнне бесперабойнага доступу да энергетычных рэсурсаў па прымальных цэнах з’яўляецца энергетычнай … .

icon Праверым свае веды. 1. Якім чынам чалавецтва ажыццяўляе вырашэнне энергетычнай праблемы? 2. Чаму важным рашэннем у далейшым развіцці сусветнай эканомікі з’яўляецца зніжэнне яе энергаёмістасці? 3. Якія перспектывы развіцця альтэрнатыўнай энергетыкі існуюць?

icon Ад простага да складанага. 1. Як развітыя краіны свету правялі маштабную перабудову эканомікі ў напрамку зніжэння долі энергаёмістых вытворчасцей? 2. Ці змогуць альтэрнатыўныя крыніцы энергіі забяспечыць электрычнасцю буйныя населеныя пункты? 3. Дзе, на вашу думку, на планеце знаходзяцца рэгіёны, у якіх аптымальна будаваць электрастанцыі, што працуюць на альтэрнатыўных крыніцах энергіі? 4. Якім чынам Рэспубліка Беларусь, маючы нязначныя запасы энергарэсурсаў, можа вырашыць энергетычную праблему?

qrc icon Ад тэорыі да практыкі. 1. Выкарыстоўваючы матэрыялы ААН па Мэтах у галіне ўстойлівага развіцця (спасылка па QR-коду), прайдзіце тэст «Як я засвоіў МУР 7». 2. Распрацуйце праект «Мая “зялёная” школа», выкарыстоўваючы прынцыпы зялёнай эканомікі. 3. Падрыхтуйце паведамленне «Цікавыя факты з гісторыі энергетыкі».

icon

Web-ресурсы.
Адкрытая школа Мэт у галіне ўстойлівага развіцця, раздзел «Мэта 7».

Мэты ў галіне ўстойлівага развіцця, раздзел «Рэалізацыя мэты 7 у Рэспубліцы Беларусь».

Вынікі рэалізацыі Мэты 7. Недарагая і чыстая энергія.

Сайт Міжнароднага агенцтва па аднаўляльных крыніцах энергіі.

Дарожная карта развіцця сусветнай энергетыкі да 2050 г. Міжнароднага агенцтва па аднаўляльных крыніцах энергіі.