§ 23. ШЛЯХІ ВЫРАШЭННЯ ГЛАБАЛЬНАЙ ЭНЕРГЕТЫЧНАЙ ПРАБЛЕМЫ

Перспектывы развіцця альтэрнатыўнай энергетыкі. Альтэрнатыўная энергетыка атрымлівае ў свеце ўсё большае развіццё. У 2015 г. 173 краіны свету праводзілі палітыку падтрымкі аднаўляльных крыніц энергіі (АКЭ).

У 2018 г. рост выкарыстання сучасных аднаўляльных крыніц энергіі апярэдзіў тэмпы росту спажывання энергіі. Доля АКЭ ў структуры спажывання складае 20 %. Па прагнозах, да 2030 г. яна вырасце ў свеце да 29 %.

Доля спажывання АКЭ па краінах істотна адрозніваецца (мал. 174).

img
Мал. 174. Доля АКЭ ў структуры спажывання энергіі, %, 2018 г.

icon Свет і Беларусь. Якія альтэрнатыўныя крыніцы энергіі выкарыстоўваюцца ў Рэспубліцы Беларусь? У якіх абласцях размешчаны электрастанцыі, якія вырабляюць электрычную энергію з альтэрнатыўных крыніц?

Гідраэнергетыка застаецца найбуйнейшай крыніцай аднаўляльнай электраэнергіі і складала ў структуры вытворчасці 68 % у 2016 г. Другое месца займае ветравая энергетыка (18 %), трэцяе — сонечная (7,5 %). Сярод альтэрнатыўных крыніц энергіі найбольшымі тэмпамі станоўчай дынамікі аб’ёмаў вытворчасці адрозніваецца сонечная і ветравая энергетыка.

Перспектывы развіцця альтэрнатыўнай энергетыкі звязаны з наступнымі трыма напрамкамі: 1) рост долі аднаўляльных крыніц энергіі ў структуры спажывання; 2) рост долі аднаўляльных крыніц энергіі ў структуры вытворчасці электраэнергіі; 3) штогадовае павелічэнне вытворчасці сонечнай і ветравой энергіі (мал. 175).

img
Мал. 175. Перспектывы развіцця альтэрнатыўнай энергетыкі