§ 18-2. АСНОЎНЫЯ СУЧАСНЫЯ ПРАБЛЕМЫ РАЗВІЦЦЯ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ СВЕТУ

icon Падвядзём вынікі. Пры штогадовым росце аб’ёмаў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання ў свеце адбываюцца іх вялікія страты і псаванне. У большасці рэгіёнаў свету страты ... і ... вышэйшыя, чым страты ... і ... . Негатыўны ўплыў на развіццё сельскай гаспадаркі аказваюць ... і ... . З усіх стыхійных бедстваў самае моцнае ўздзеянне на вытворчасць прадуктаў харчавання аказваюць ..., ... і ... . Экстрэмальныя кліматычныя ўмовы патрабуюць новых падыходаў да развіцця ... і … .

icon Праверым свае веды. 1. На якіх этапах праяўляюцца страты харчовай прадукцыі? 2. Як экстрэмальныя кліматычныя з’явы ўплываюць на развіццё сельскай гаспадаркі? 3. Якія падыходы да развіцця раслінаводства і жывёлагадоўлі з’яўляюцца аптымальнымі для ўстойлівага развіцця сельскай гаспадаркі?

icon Ад простага да складанага. 1. Як знізіць страты харчовай прадукцыі на ўсіх стадыях яе вытворчасці? 2. Ці могуць дзяржавы прадухіліць наступствы экстрэмальных кліматычных з’яў? 3. Якія новыя падыходы да развіцця раслінаводства і жывёлагадоўлі, на ваш погляд, з’яўляюцца найбольш перспектыўнымі?

icon Ад тэорыі да практыкі. 1. Падрыхтуйце паведамленне на тэму «Прадукты з ГМА: перспектыўны напрамак у развіцці сельскай гаспадаркі або вытворчасць “няправільных” сельскагаспадарчых прадуктаў?». 2. Падрыхтуйце прэзентацыю пра наступствы ўздзеяння цячэння Эль-Ніньё на сусветную сельскую гаспадарку.

icon

Web-рэсурсы.
Сайт ФАО. Серыя штогадовых матэрыялаў «Стан спраў у галіне харчовай бяспекі і харчавання ў свеце».

Сайт ФАО. Матэрыялы на тэму «Захаваць і прымножыць» у галіне забеспячэння ўстойлівага развіцця сельскай гаспадаркі.

Сайт ФАО. Атлас па харчовай бяспецы Сусветнага харчовага саміту.

Сайт ФАО. Рымская дэкларацыя па міжнароднай харчовай бяспецы.