§ 18-2. АСНОЎНЫЯ СУЧАСНЫЯ ПРАБЛЕМЫ РАЗВІЦЦЯ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ СВЕТУ

Новыя падыходы да развіцця жывёлагадоўлі. Адным з асноўных напрамкаў развіцця жывёлагадоўлі з’яўляецца скарачэнне харчовых страт і харчовых адходаў.

У жывёлагадоўлі павышэнне эфектыўнасці выкарыстання рэсурсаў плануецца дасягнуць шляхам вырашэння дзвюх асноўных задач: 1) падтрыманне сельскагаспадарчай вытворчасці ў рамках ключавых агульнасусветных гранічных параметраў; 2) скарачэнне маштабаў дэградацыі глебы, вырубкі лясоў, страт біяразнастайнасці і дэфіцытаў, звязаных з выкарыстаннем вады і яе якасцю.