§ 18. ПРЫЧЫНЫ ГОЛАДУ І ХАРЧОВАЙ ПРАБЛЕМЫ Ў СВЕЦЕ

icon Падвядзём вынікі. Чалавецтва ў розныя перыяды адчувала праблему голаду, якая ўзнікала па шэрагу прычын: …, …, …, …, …, …, …, … . Асноўнымі прычынамі голаду насельніцтва свету ў 2019 г. з’яўляліся войны і кліматычныя змяненні. Якасць харчавання вызначаецца па колькасці спажываных … у дзень на чалавека. Рэгіёнамі голаду і недаядання лічацца: …, …, … . Для ацэнкі стану голаду ў краінах свету выкарыстоўваецца Глабальны індэкс голаду.

icon Праверым свае веды. 1. Што такое голад? 2. Якія прычыны голаду? 3. Якія краіны адрозніваюцца высокімі паказчыкамі спажываных калорый, а якія адчуваюць іх недахоп?

icon Ад простага да складанага. 1. Якая сувязь існуе паміж праблемай голаду і міграцыяй насельніцтва? Прывядзіце прыклады, якія даказваюць гэтую ўзаемасувязь. 2. Т. Мальтус сцвярджаў, што колькасць насельніцтва павялічваецца ў геаметрычнай прагрэсіі, а харчовыя рэсурсы — у арыфметычнай. Ці магчыма прымяненне тэорыі Т. Мальтуса ў цяперашні час? Аргументуйце свой адказ.

icon Ад тэорыі да практыкі. Распрацуйце міні-праект па пераадоленні праблемы голаду ў адной з краін (на ваш выбар), дзе насельніцтва ў найбольшай ступені сутыкаецца з гэтай праблемай.

icon

Web-ресурсы.
Матэрыялы ААН па пытаннях барацьбы з голадам.

Матэрыялы па Глабальным індэксе голаду.

Сайт Сусветнай харчовай праграмы ААН.