§ 17-5. ГАРАДЫ І ПРЫРОДНЫЯ РЫЗЫКІ

Класіфікацыя прыродных рызык, глабальная і рэгіянальная структура прыродных рызык гарадоў.

icon Прыродная рызыка — гэта ўсвядомленая чалавекам небяспека прыроднага працэсу ў выглядзе магчымых страт за пэўны час пры яе наступленні ў навакольным прыродным асяроддзі.

Сацыяльна-эканамічная шкода ад магчымага праяўлення небяспечнага прыроднага працэсу або з’явы можа выражацца ў колькасці загінулых, кошце пацярпелых аб’ектаў асабістай уласнасці і гаспадарча-эканамічнай дзейнасці.

Да прыродных рызык адносяць шэсць працэсаў (мал. 116-36).

img
Мал. 116-36. Віды прыродных рызык

iconПапрацуем з атласам. Назавіце і пакажыце на карце раёны, дзе за апошняе дзесяцігоддзе праявіліся прыродныя рызыкі.

У сусветнай структуры найбольшая колькасць гарадоў мае рызыку паводак (мал. 116-37) і засух (мал. 116-38) — 39 і 34 %, у якіх сканцэнтравана 40 і 31 % насельніцтва адпаведна, або каля 2,5 млрд чал. Цыклоны (мал. 116-40) пагражаюць 15 % гарадоў свету, у якіх пражывае 16 % насельніцтва, якому пагражаюць прыродныя небяспекі. На рызыкі землетрасенняў (мал. 116-41), апоўзняў і вулканаў прыходзіцца 12 % гарадоў.

img
Мал. 116-37. Геаграфія рызык паводак у гарадах свету
img
Мал. 116-38. Геаграфія рызык засух у гарадах свету
img
Мал. 116-39. Геаграфія рызык цыклонаў у гарадах свету
img
Мал. 116-40. Геаграфія рызык землетрасенняў у гарадах свету

Каля 60 % усіх гарадоў з прыроднымі рызыкамі зʼяўляюцца кантынентальнымі па характары размяшчэння і 41 % — прыбярэжнымі (табл. 10*).

Табліца 10*. Глабальнае размеркаванне прыродных рызык па тыпах гарадоў у залежнасці ад размяшчэння

Тыпы прыродных рызык Гарады
прыбярэжныя кантынентальныя
колькасць насельніцтва, млн чал колькасць насельніцтва, млн чал
Цыклоны 115 371 82 167
Засухі 156 436 280 593
Землетрасенні 47 176 76 146
Паводкі 198 649 307 685
Апоўзні 10 26 26 71
Вывяржэнні вулканаў 1 2 3 7

У сусветнай структуры прыродным рызыкам падвяргаюцца 456 гарадоў, у якіх пражываюць 1417 млн чал., або каля 50 % гарадоў звыш 500 тыс. чал. (20 % насельніцтва свету).

Еўропа, Афрыка і Паўночная Амерыка адносяцца да рэгіёнаў з найменшай доляй гарадоў з прыроднымі рызыкамі — 11 % ад колькасці гарадоў з рызыкамі. Сярод рэгіёнаў свету найбольшая колькасць гарадоў з прыроднымі рызыкамі знаходзіцца ў Азіі — 51 % ад іх агульнай колькасці.

iconСвет і Беларусь. Якім прыродным рызыкам найбольш падвержаны гарады Рэспублікі Беларусь?