§ 17-3. УРБАНІЗАЦЫЯ І ПРАБЛЕМА ЯКАСЦІ ЖЫЦЦЯ НАСЕЛЬНІЦТВА Ў ГАРАДАХ СВЕТУ

Міжнародны вопыт рэгулявання праблемы якасці жыцця насельніцтва ў гарадах. Адным з прыярытэтаў у вырашэнні праблемы якасці жыцця насельніцтва ў гарадах з’яўляецца выкараненне трушчобнага гарадскога рассялення і ладу жыцця.

У сувязі з гэтым Праграмай ААН па населеных пунктах (ААН-Хабітат) у 2014 г. быў распрацаваны ў рамках Парадку дня 2030 г. па ўстойлівым развіцці новы гарадскі парадак дня — «Сумесная праграма па добраўпарадкаванні трушчоб». Яна ўключае 9 напрамкаў дзейнасці (мал. 116-30).

img
Мал. 116-30. Асноўныя напрамкі «Сумеснай праграмы па добраўпарадкаванні трушчоб» ААН-Хабітат

iconСвет і Беларусь. Ці можа ў будучыні вывучацца вопыт Мінска па паляпшэнні якасці жыцця?