§ 8-1. ГІДРАСФЕРА

Асаблівасці фарміравання гідрасферы і тэндэнцыі яе сучасных змен. Стан гідрасферы Зямлі характарызуецца яе водным балансам. Апошнія дзясяткі мільёнаў гадоў агульная маса гідрасферы застаецца пастаяннай. Змены гідралагічнага стану Зямлі звязаны не са зменамі агульнага сусветнага аб’ёму вады, а з яе прасторавым пераразмеркаваннем, асабліва са зменамі суадносін запасаў вады ў акіянах і ледніковым покрыве.

icon У свеце ўсё ўзаемазвязана. Якія фактары ўплываюць на змяненне прасторавага пераразмеркавання вады?

Пры развіцці абледзянення на Зямлі частка вады гідрасферы ператворыцца ў леднікі і ўзровень Сусветнага акіяна панізіцца. І наадварот, высокі ўзровень акіяна адпавядае адносна малому аб’ёму ледніковага покрыва. Гэтая заканамернасць назіраецца цяпер і з’яўляецца вынікам змянення клімату.

iconПапрацуем з атласам. Выкарыстоўваючы карты атласа, знайдзіце самыя вільготныя месцы на Зямлі.

iconСвет і Беларусь. Узгадайце, калі на Беларусі было арганізавана правядзенне гідралагічных назіранняў за паверхневымі водамі.

iconПаразважаем. Як можна павысіць дакладнасць вызначэння элементаў воднага балансу на Зямлі? Што трэба для гэтага зрабіць на міжнародным узроўні?

Сучасныя велічыні некаторых кампанентаў глабальнага воднага балансу за год прадстаўлены ў табл. 2*. Антрапагенныя пераўтварэнні геаграфічнага асяроддзя і яго кампанентаў цесна звязаныя з трансфармацыяй воднага балансу.

Табліца 2*. Сярэднія гадавыя гідралагічныя характарыстыкі глабальнага воднага балансу Зямлі

Элементы воднага баланса Аб’ём, тыс. км3 Слой, мм
Ападкі, свет у цэлым 577 1130
Выпарэнне, свет у цэлым 577 1130
Ападкі, якія выпадаюць на паверхню сушы 120 800
Вільгацеабмен паміж акіянам і сушай, 47 320
у тым ліку рачны сцёк у акіян 42 280

Абсалютная верхняя мяжа аднаўляльных водных рэсурсаў свету — гэта сумарная колькасць ападкаў, якая выпадае на паверхню сушы і складае каля 120 тыс. км3на год. Незваротны забор нават 10 % гэтай вады на гаспадарчыя патрэбы азначаў бы геаэкалагічную катастрофу.

Наступная рэальная верхняя мяжа аднаўляльных водных рэсурсаў свету — гэта рачны сцёк. Яго аб’ём — каля 40 тыс. кмна год. З гэтай колькасці ўстойлівы рачны сцёк, найбольш зручны для выкарыстання, складае 12 тыс. кмна год. Аднак буйныя рэкі свету ў сваіх нізоўях нясуць шмат вады, больш, чым яе там магчыма выкарыстаць. Таму даступны ўстойлівы рачны сцёк складае прыкладна 9 тыс. кмна год, і гэта рэальны аб’ём аднаўляемых водных рэсурсаў свету, тэхнічна магчымы для выкарыстання без будаўніцтва плацін. Геаэкалагічная мяжа выкарыстання аднаўляемых водных рэсурсаў павінна быць істотна ніжэйшай за 9 тыс. км3, бо экасістэмы сушы таксама маюць патрэбу ў вадзе.

iconПапрацуем з атласам. Выкарыстоўваючы карты атласа, вызначце, у якой частцы свету адзначаецца найбольшы рачны сцёк.