§ 1. ГЕАЭКАЛАГІЧНЫЯ ФУНКЦЫІ ЛІТАСФЕРЫ

icon Клуб географаў-знаўцаў. Патагеннае ўздзеянне геалагічных, геахімічных і гідрагеахімічных аб’ектаў і працэсаў, а таксама звязаных з імі геафізічных палёў на жывыя арганізмы называецца геапатагенезам. Неаднаразова рабіліся спробы растлумачыць сутнасць з’явы геапатагенезу з розных пазіцый. Аднак фізічны механізм патагеннага ўздзеяння на жывыя арганізмы анамальных зон Зямлі шмат у чым застаецца неразгаданым да гэтага часу.