§ 2. Класы

Практыкаваннi

 

1. Падзяліце аб'яву і вызначэнне класа Student (прыклады 2.1 і 2.3), стварыўшы файлы Student.h і Student.cpp.

2. Дадайце для базавага класа, апісанага ў прыкладзе 2.6, у якасці наследнікаў трапецыю і паралелаграм. Апішыце для іх метады вылічэння плошчаў.

3. Прадумайце іерархію наследнікаў для чатырохвугольнікаў (колькасць наследнікаў не менш 2). Рэалізуйце базавы абстрактны клас і даччыныя класы. У якасці метадаў рэалізуйце функцыі для вылічэння плошчы, перыметра і даўжыні дыяганаліі.

4. Стварыце клас Parallelepiped (прамавугольны паралелепіпед). Канструктар прымае даўжыні рэбраў. Рэалізуйце функцыі вылічэння плошчаў заснавання і бакавых граняў, аб'ёму, даўжынi дыяганалей паралелепіпеда і дыяганалей заснавання і бакавых граняў. Зрабіце праверку на тое, што паралелепіпед з'яўляецца кубам.

5. У аддзеле кадраў інфармацыя аб работніках захоўваецца ў наступным выглядзе: прозвішча і ініцыялы, назва займаемай пасады, дата паступлення на працу. Выведзіце ў алфавітным парадку тых работнікаў, стаж працы якіх больш уведзенага значэння на бягучую дату (дата ўводзіцца). Апішыце клас Worker, у якім павінен быць рэалізаваны метад, які вылічае стаж працы.

6. Стварыце клас Rect для прамавугольнікаў з бакамі, паралельнымі восям каардынатаў. Рэалізуйце перамяшчэнне прамавугольніка на плоскасці (па гарызанталі, па вертыкалі, у кірунку вектара), змяненне памераў.