§ 18. Кампаненты для работы з табліцамі

Практыкаванні

1. Стварыце праект для вырашэння задачы. Дадзены двухмерны масіў A[m][n]. Палічыць суму:

    1. элементаў, у якіх сума нумара радка і нумара слупка роўная ліку х. Лік x уводзіцца;
    2. элементаў, якія менш нумара свайго радка;
    3. элементаў, якія больш нумара свайго слупка;
    4. элементаў, у якіх модуль рознасці нумара радка і нумара слупка роўны ліку x (дадаць поле для ўводу колькасці x);
    5. элементаў, якія размешчаны на галоўнай і пабочнай дыяганалях.

2. Аб'яднайце рашэнне ўсіх задач з практыкавання 1 у адзін праект. Выбар нумара задачы ажыццяўляць з выпадальнага спіса. Пры выбары нумара задачы, выводзіць у Memo яе ўмову.

Стварыце праект для вырашэння задачы. Дадзены двухмерны масіў A[m][n]. Вывесці:

  1. нумар слупка, сума элементаў якога максімальная;
  2. нумар радка, сума элементаў якога мінімальная;
  3. нумары радкоў, у якіх ёсць элементы, роўныя максімальнаму элементу табліцы;
  4. нумары слупкоў, у якіх ёсць элементы, роўныя мінімальнаму элементу табліцы;
  5. нумары радкоў, у якіх ёсць роўныя элементы;
  6. нумары слупкоў, у якіх усе элементы розныя;
  7. нумары радкоў, сумы элементаў у якіх роўныя паміж сабой.

3. Стварыце праект, у якім можна будаваць дыяграмы па даных у табліцы. Для пабудовы дыяграм неабходна выкарыстоўваць кампанент Chart.

4. Дапішыце ў прыклад 18.7 праверку выйгрышу на бягучым ходзе. У выпадку выйгрышу выводзіць адпаведнае паведамленне.

5*.  Дадайце ў праект прыкладу з 18.7 магчымасць гульні з камп'ютарам. Камп'ютар гуляе нулікамі.

6. Стварыце праект, у якім можна падрыхтаваць поле для гульні «Марскі бой». Поле, якое вы стварылі, захаваць у тэкставы файл.