§ 15. Пабудова графікаў функцый і дыяграм

Практыкаванні

  

1. Дадайце ў праект 15.1 наступныя магчымасці:

  1. Восі каардынат са стрэлкамі і подпісамі.
  2. Адзінкавы адрэзак на восі X.
  3. Графік функцыі y = 0.3x2 – 4x + 2, у той жа сістэме каардынат, чырвоным колерам.

2. Змяніце праект з прыкладу 15.3 так, каб будавалася лінейчатая дыяграма (слупкі размешчаны гарызантальна).

3. Выкарыстоўваючы разлікі з прыкладу 15.3, пабудуйце наступныя дыяграмы:

1. У выглядзе ламанай лініі.

2. Пунктавая (у якасці «пункта» можна выкарыстоўваць круг дыяметра 10 пікселяў або сімвал «*», для якога ўстаноўлены памер шрыфту 20).

4. Выкарыстоўваючы разлікі з прыкладу 15.4, пабудуйце наступныя дыяграмы:

1. Паўкруг.

*2. Ружа вятроў.

5. Пабудуйце дыяграмы, выкарыстоўваючы кампанент Chart:

1.

2.

3.

6. Пабудуйце ў адной сістэме каардынат графікі функцый, выкарыстоўваючы кампанент Chart. Прадугледзьце палі для ўводу значэнняў параметраў.

a) 
b) .

7 *. Пабудуйце графікі крывых, зададзеных параметрычнымі ўраўненнямі, выкарыстоўваючы кампанент Chart:

1. Архімедава спіраль:

2. Ружа:

 

3. Слімак Паскаля: