§ 5. Візуальнае асяроддзе распрацоўкі праграм

Практыкаваннi

   

1. Стварыце праект, у якім пры кліку мышы па форме яна будзе перамяшчацца ў левы верхні вугал экрана.

    1. Стварыце і захавайце ў новай папцы праект.
    2. Змяніце ўласцівасць Caption у формы на Практыкаванне 1.
    3. Стварыце апрацоўшчык падзеі мышы OnlClick.
    4. Для змены месцазнаходжання формы можна скарыстацца камандамі:
      Form1 -> Left = 0;
      Form1 -> Top = 0;
    5. Захавайце змены ў праекце.
    6. Запусціце праект і праверце яго працу.

2. Стварыце праект, у якім пры падвойным кліку мышы па форме яе памеры будуць павялічвацца на 5.

    1. Стварыце і захавайце ў новай папцы праект.
    2. Змяніце ўласцівасць Caption у формы на Практыкаванне 2.
    3. Стварыце апрацоўшчык падзеі мышы OnDblClick.
    4. Для змены шырыні і вышыні формы можна скарыстацца камандамі:
      Form1 -> Width += 5;
      Form1 -> Height += 5;
    5. Захавайце змены ў праекце.
    6. Запусціце праект і праверце яго працу.

3. Стварыце праект, у якім колер формы будзе мяняцца пры навядзенні на яе мышы, напрыклад з жоўтага на зялёны.

    1. Змяніце ўласцівасць Caption у формы на Практыкаванне  3.
    2. Устанавіце жоўты колер формы.
    3. Стварыце апрацоўшчыкі для дзвюх падзей мышы: OnMouseEnter і OnMouseLeave.
    4. У кодзе падзеі OnMouseEnter устанавіце зялёны (clGreen) колер формы, а ў кодзе падзеі OnMouseLeave — жоўты (clYellow).
    5. Захавайце змены ў праекце.
    6. Запусціце праект і праверце яго працу.

4. Занясіце змены ў праект з прыкладу 5.11 так, каб колер формы мяняўся выпадкова. Для задання колеру выпадковым чынам можна скарыстацца камандай, якая атрымлівае колер, выкарыстоўваючы выпадковыя састаўляючыя колеры: Form1 -> Color = (TColor) RGB (rand() % 256, rand() % 256, rand() % 256).