§ 5. Візуальнае асяроддзе распрацоўкі праграм

5.2. Інтэрфейс асяроддзя праграмiравання

Поўнае акно асяроддзя праграмiравання C++Builder можна паглядзець у Дадатку.

Разгледзім асноўныя элементы.

Асноўнае меню і панэль хуткага доступу (прыклад 5.4) змяшчаюць каманды для кіравання праектам: захаванне, загрузка, выкананне і інш.

Форма (прыклад 5.5) служыць для візуальнага адлюстравання акна дадатку. Падчас праектавання дадатку на форме адлюстроўваецца кропкавая сетка, якая дазваляе выраўноўваць кампаненты, якія змяшчаюцца на форму.

Інспектар аб'ектаў (прыклад 5.6) адлюстроўвае ўласцівасці (або падзеі) абранага аб'екта.

У левым слупку ўкладкі Properties пералічаны ўсе ўласцівасці аб'екта, якімі карыстальнік можа кіраваць пры праектаванні дадатку. У правым слупку названы значэнні уласцівасцей, якія можна змяняць.

Укладка Events змяшчае спіс падзей для аб'екта. Для кожнай падзеі можа быць вызначаны свой апрацоўшчык. Калі апрацоўшчык для падзеі вызначаны, насупраць падзеі будзе прапісана імя функцыі апрацоўшчыка.

Палітра кампанентаў (прыклад 5.7) змяшчае спіс візуальных кампанентаў, аб'яднаных у групы. Раскрыццё групы адбываецца па пстрычцы на значок . Поле для пошуку  дазваляе хутка знаходзіць неабходны кампанент

Прыклад 5.4. Меню і панэль хуткага доступу:

Прыклад 5.5. Форма:

Прыклад 5.6. Інспектар аб'ектаў. Адлюстроўваюцца ўласцівасці формы:

Адлюстроўваюцца падзеі кнопкі:

Прыклад 5.7. Палітра кампанентаў: